Вербена буэнас-айрэская
Вербена буэнас-айрэская[3] (Verbena bonariensis) — від травяністых раслін роду Вербена сямейства Вербенавыя, распаўсюджаны ў Паўднёвай Амерыцы.
Вербена буэнас-айрэская | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Verbena bonariensis L. | |||||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьШматгадовая травяністая расліна вышынёй 120 см.
Сцябло прямое, да верхавіны разгалінаванае.
Лісце ланцэтападобнае, падоўжанае, па краі зубчастае, размешчана супратыўна.
Кветкі дробныя, аметыставай афарбоўкі, сабраныя ў каласкі, якія ў сваю чаргу ўтвараюць шматлікія парасонападобныя суквецці. Квітнее багата і працягла да глыбокай восені. Масавае паспяванне насення наступае ў другой палове верасня.
Плод — арэшак.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Кудрашова М. Г., Манкевіч В. І. Вербена // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 437