Верхнеангарскі хрыбет

горны хрыбет у Расіі

Верхнеанга́рскі хрыбет[1] (руск.: Верхнеангарский хребет) — горны хрыбет у Расіі, у Бураціі і Іркуцкай вобласці, у сістэме Станавога нагор’я.

Верхнеангарскі хрыбет
рус. Верхнеангарский хребет
56°20′ пн. ш. 111°30′ у. д.HGЯO
Краіна
РэгіёныБурація, Іркуцкая вобласць
Горная сістэмаСтанавое нагор’е 
Даўжынякаля 200 км
Вышэйшы пункт2608 м 
Верхнеангарскі хрыбет (Расія)
Верхнеангарскі хрыбет
Верхнеангарскі хрыбет (Бурація)
Верхнеангарскі хрыбет

Хрыбет знаходзіцца ў напрамку на паўночны ўсход ад возера Байкал. З поўначы абмяжоўвае Верхнеангарскую катлавіну. Даўжыня хрыбта каля 200 км. Вышыні да 2608 м. Складзены з крышталічных горных парод, прарваных інтрузійнымі гранітамі. Грэбень хрыбта вузкі, з трогамі, карамі і востраканцовымі вяршынямі. У ніжняй частцы схілах растуць лістоўнічныя лясы, вышэй — гальцы і горная тундра.

На схілах Верхнеангарскага хрыбта бяруць пачатак рэкі Чая, Мама і інш.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць