Весляры, Граблякі[1][2] (Corixidae) — сямейства насякомых з атраду клапоў. У сямействе апісана каля 550 відаў.

Весляры

Hesperocorixa castanea
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Corixidae


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  103364
NCBI  236405
EOL  573
FW  71802

Апісанне правіць

Клапы дробных і сярэдніх памераў; у даўжыню дасягаюць ад 1,5 да 15 мм. Пярэднія лапкі аднасегментныя, звычайна пашыраныя ў лапатачку. Хабаток не раздзелены. Галава вертыкальная, падагнутая пад грудзі. Простых вочак няма[1].

Экалогія правіць

Сілкуюцца як жывёльнай і расліннай ежай. У перыяд цвіцення вады прадстаўнікі падсямейства Micronectinae сілкуюцца пераважнай водарасцямі і цыянабактэрыямі. Прадстаўнікі родаў Callicorixa, Glaenocorisa, Arctocorisa, Cenocorisa і іншыя з’яўляюцца драпежнікамі, сілкуюцца лічынкамі двукрылых, чарвякоў і ракападобных. Ва ўмовах галадання самкі могуць есці ўласныя яйцы[3].

Роды правіць

Зноскі

  1. а б Мамаев Б. М.  (руск.), Медведев Л. Н.  (руск.), Правдин Ф. Н.  (руск.). Определитель насекомых европейской части СССР. — М.: Просвещение, 1976. — С. 265. — 87 с.
  2. Канюкова 2006, с. 48.
  3. Канюкова 2006.

Літаратура правіць

  • Канюкова Е. В. Водные полужесткокрылые насекомые (Heteroptera: Nepomorpha, Gerromorpha) фауны России и сопредельных стран / Ответственные редакторы А .С. Лелей и А. Н, Купянская. — Владивосток: Дальнаука, 2006. — 297 с. — 300 экз. — ISBN 5-8044-0645-0.