Паўцвердакрылыя
Паўцвердакрылыя (Hemiptera) — атрад насякомых з няпоўным пераўтварэннем.
Паўцвердакрылыя | |||||||||||||||||||||||||||||
![]() Pyrrhocoris apterus | |||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||
Hemiptera Linnaeus, 1758 | |||||||||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||
Падатрады | |||||||||||||||||||||||||||||
|
АпісаннеПравіць
Даўжыня ад 0,7 мм да 12 см. Крылаў дзве пары, пярэднія неаднародныя: верх перапончаты, аснова цвёрдая, скурыстая (адсюль назва), ёсць кароткакрылыя і бяскрылыя (пасцельны клоп (Cimex lectularius)) формы. Ротавы апарат колюча-сысучага тыпу, складаецца з членістага хабатка, утворанага скручанай у трубку ніжняй губой і дзвюма парамі стылетаў (верхнія і ніжнія сківіцы). Ёсць пахучыя грудныя залозы. Развіццё з няпоўным ператварэннем (стадыя кукалкі адсутнічае). Большасць відаў корміцца сокамі раслін (у асноўным, генератыўныя органы і насенне), некаторыя — драпежнікі, крывасмокі, паразіты іншых жывёл.
Арэал і экалогіяПравіць
Вядомы з мезазойскай эры (каля 200 млн г. назад). Падзяляюцца на 50 сямействаў, больш за 30 тыс. відаў, на Беларусі сустракаецца каля 400 відаў. Пашыраны ўсюды. Жывуць на сушы (паверхня і верхні слой глебы, расліны), на паверхні вады і ў вадзе (водныя расліны, дно).
ЗначэннеПравіць
Могуць пераносіць узбуджальнікаў вірусных хвароб.
Гл. таксамаПравіць
ЛітаратураПравіць
- Клапы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.