Весялова (Лепельскі раён)

вёска ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Весяло́ва[1] (трансліт.: Viesialova, руск.: Веселово) — вёска ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Валосавіцкага сельсавета.

Вёска
Весялова
Viesialova plosca.jpg
Цэнтральная плошча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
29 чалавек (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2132
Паштовыя індэксы
211183
Аўтамабільны код
2
СААТА
2227804011
Весялова на карце Беларусі ±
Весялова (Лепельскі раён) (Беларусь)
Весялова (Лепельскі раён)
Весялова (Лепельскі раён) (Віцебская вобласць)
Весялова (Лепельскі раён)

ГеаграфіяПравіць

Знаходзіцца за 13,5 км на паўднёвы ўсход ад Лепеля, за 132 км ад Віцебска. Транспартная сувязь ажыццяўляецца па мясцовай дарозе праз Новыя Валосавічы і далей па аўтамабільнай дарозе Н2800 Лепель—Халопенічы. Праз вёску працякае рака Букавіца.

ГісторыяПравіць

Узнікла ў 1920-я гады праз калектывізацыю хутароў польскіх перасяленцаў, якія на пачатку XX ст. купілі навакольныя землі ў пана Рамуальда Зацвіліхоўскага[2]. Назву атрымала ад калгаса імя Весялоўскага, названага ў гонар польскага рэвалюцыянера Браніслава Весялоўскага[3]. У 1922 годзе адкрыта польская школа[4]. У 1927—1937 гадах цэнтр Весялоўскага нацыянальнага польскага сельсавета.

У 1938 годзе заснаваны дзіцячы дом, які з перапынкам на 2-ю сусветную вайну праіснаваў да 1968 года. Пасля вайны адкрылася сямігадовая школа, узведзены буйны жывёлагадоўчы комплекс. У 1971 годзе ў будынку былога дзіцячага дома адкрылі ўчастковую бальніцу, пазней ператварылі яе ў урачэбную амбулаторыю, закрыта ў 2014 годзе.

Насельніцтва[4]Правіць

  • 1926 — 6 гаспадарак, 37 жыхароў
  • 1997 — 40 гаспадарак, 76 жыхароў
  • 2018 — 18 гаспадарак, 29 жыхароў

СлавутасціПравіць

У вёсцы дзейнічае касцёл. Таксама на вясковых могілках знаходзіцца міжваенная драўляная каталіцкая капліца.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. 255. ИСТОРИЯ ПОЯВЛЕНИЯ ПОЛЯКОВ НА ЛЕПЕЛЬЩИНЕ. Колпак Тадеуш (недаступная спасылка). lepel.by (17 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2021. Праверана 15 мая 2021.
  3. 680. ПОЛЬСКАЯ ВЁСКА: ЛЮДЗІ І ЛЁСЫ. Тухта Валер (недаступная спасылка). lepel.by (24 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2021. Праверана 15 мая 2021.
  4. 4,0 4,1 Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 2019. — 728 с.: іл. ISBN 978-985-11-1126-4 — С. 142

СпасылкіПравіць