Ве́тчанскаевозера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ушача, за 28 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Ушачаў, каля вёсак Мірны і Ветча.

Ветчанскае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 173,3[1] м
Даўжыня 0,98 км
Шырыня 0,48 км
Плошча 0,35 км²
Даўжыня берагавой лініі 2,4 км
Басейн
Плошча вадазбору 3,5 км²
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Ветчанскае (Беларусь)
Ветчанскае
Ветчанскае
Ветчанскае (Віцебская вобласць)
Ветчанскае
Ветчанскае
Map

Плошча паверхні возера 0,35 км². Даўжыня 0,98 км, найбольшая шырыня 0,48 км, даўжыня берагавой лініі 2,4 км. Плошча вадазбору 3,5 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя, месцамі стромкія. Вышыня схілаў дасягае 8—10 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, ва ўсходняй частцы зліваюцца са схіламі катлавіны. У паўночнай частцы выцякае ручай, злучаючы Ветчанскае з возерам Лагі.

У возеры водзяцца гусцяра, плотка, акунь і іншыя віды рыб.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — С. 447. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 28. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план / Редактор: С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць