Лагі (возера)
Лагі́ — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ушача, за 26 км у напрамку на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, у напрамку на ўсход ад вёскі Лагі.
Лагі | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,36 км |
Шырыня | 0,31 км |
Плошча | 0,13 км² |
Даўжыня берагавой лініі | каля 1,1 км |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,13 км², даўжыня 0,36 км, найбольшая шырыня 0,31 км, даўжыня берагавой лініі каля 1,1 км[1]. Катлавіна возера круглаватай формы. Берагі высокія, пясчаныя. Возера ўмерана зарастае.
На захадзе возера Лагі злучаецца ручаём з возерам Ветчанскае, на ўсходзе — з возерам Казімірава[1] (Школьнае).
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 89.
- Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план / Редактор: С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)