Астравіта (возера, Віцебскі раён)

Астраві́та[1] — возера ў Беларусі ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Віцьба, за 10 км ад Віцебска, за 2 км ад аграгарадка Вароны і аўтамабільнай дарогі Р21 (Віцебск — Лёзна).

Астраві́та
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 197,6 м
Даўжыня 0,84 км
Шырыня 0,79 км
Плошча 0,38 км²
Аб’ём 0,00158 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,84 км
Найбольшая глыбіня 8,8 м
Сярэдняя глыбіня 4,2 м
Гідралогія
Салёнасць 0,1 ‰
Празрыстасць да 3 м
Басейн
Плошча вадазбору 1,4 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Астраві́та (Беларусь)
Астраві́та
Астраві́та
Астраві́та (Віцебская вобласць)
Астраві́та
Астраві́та
Map

Плошча люстра возера складае 0,38 км², даўжыня 0,84 км, найбольшая шырыня 0,79 км. Даўжыня берагавой лініі 2,84[2] км. Найбольшая глыбіня возера 8,8 м, сярэдняя — 4,2 м. Аб’ём вады ў возеры 1,58 млн м³[2]. Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй ад 7—8 да 20 метраў. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, месцамі сплавінныя. На захадзе возера забалочаная пойма. Дно Астравіта плоскае, да глыбіні ў 1,5 м пясчанае, глыбей выслана слоем гліністага ілу таўшчынёй да 4,2 м.

У паўднёвай частцы возера два вострава агульнай плошчай каля 0,3 га. Празрыстасць вады да 3 метраў. Возера эўтрофнае. Пратокай злучаецца з возерам Асінаўскае.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць