Беліцкае (возера)
(Пасля перасылкі з Возера Беліцкае)
Беліцкае — возера ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, за 14 км на паўночны захад ад горада Мар'іна Горка, за 0,7 км на паўночны захад ад вёскі Белае. Адносіцца да басейна ракі Цітаўка.
Беліцкае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 167,1 м |
Даўжыня | 0,14 км |
Шырыня | 0,14 км |
Плошча | 0,015 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 0,43 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Мінская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,015 км², даўжыня 0,14 км, найбольшая шырыня 0,14 км. Даўжыня берагавой лініі 0,43 км.
Возера размешчана на ўскраіне асушанага балота, пакрытага сеткай меліярацыйных каналаў. Берагі нізкія, пясчаныя і тарфяністыя, параслі хмызняком, забалочаныя. Зарастае ўмерана.
Спасылкі
правіць- Ліст карты N-35-92 Архівавана 1 мая 2013.