Бобрыца
Бобрыца — возера ў Беларусі, Лепельскім раёне Віцебскай вобласці, ў басейне ракі Ула, за 10 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, за 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Старое Лядна, на ўсход ад аўтамабільнай дарогі М3.
Бобрыца | |
---|---|
| |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 147 м[1] і 149,9 м |
Даўжыня | 4,29 км |
Шырыня | 1,02 км |
Плошча | 2,25 км² |
Аб’ём | 19,11 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 10,32 км |
Найбольшая глыбіня | 23 м |
Сярэдняя глыбіня | 8,5 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,2 ‰ |
Празрыстасць | 3,7 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 16,3 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча паверхні возера 2,25 км². Найбольшая глыбіня 23 м, сярэдняя 8,5 м. Даўжыня 4,29 км. Найбольшая шырыня 1,02 км. Даўжыня берагавой лініі 10,32 км. Аб’ём вады 19,11 млн м³. Плошча вадазбору 16,3 км². Вышыня над узроўнем мора 149,9 м[2].
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 14—20 м, стромкія, на поўдні да 8 м, спадзістыя, параслі лесам. Берагі высокія, на поўначы зліваюцца са схіламі катлавіны. Дно карытападобнае, утварае 2 плёсы: усходні глыбінёй да 20 м, і заходні, больш шырокі, глыбінёй да 14 м. Плёсы злучаны нешырокім пралівам. На мелкаводдзі дно пясчанае, глыбей выслана сапрапелем. Ёсць 2 невялікія астравы агульнай плошчай 0,2 га. Расліннасць пашырана да глыбіні 5,5 м. Возера мезатрофнае, слабапраточнае. Выцякае ручай. Злучана пратокай з возерам Уклейна.
У возеры водзяцца лешч, судак, шчупак, лінь, акунь, плотка, краснапёрка, гусцяра і іншыя віды рыб.
На беразе возера Лепельскі ваенны санаторый.
Зноскі
Літаратура правіць
- Бобрыца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007. — 478 с.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 29. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план / Редактор: С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-46. Выданне 1980 года. (руск.)