Ладасна (возера)
Ла́дасна — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ладасна (прыток ракі Бельская, басейн Заходняй Дзвіны), за 18 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля вёсак Мягелі і Курмялёўка.
Ладасна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 134,7 м |
Даўжыня | 1,97 км |
Шырыня | 0,47 км |
Плошча | 0,561 км² |
Аб’ём | 0,00345 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 4,71 км |
Найбольшая глыбіня | 13,7 м |
Сярэдняя глыбіня | 5,6 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,27—0,295 ‰ |
Празрыстасць | 2,2 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | ручаі, каналы км² |
Упадаюць | рака Ладасна |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,561[1] км². Даўжыня 1,97 км, найбольшая шырыня 0,47 км, даўжыня берагавой лініі 4,71 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 13,7 м, сярэдняя каля 5,6 м. Аб'ём вады 3,45 млн м°. Плошча вадазбору 41 км³.
Катлавіна Ладасна лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны маюць вышыню 5—8 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пясчаныя, вышынёй 0,3—0,7 м. Мелкаводдзе вузкае і стромкае, у паўночнай і паўднёвай частках возера пашыраецца. Ложа возера амаль плоскае, выслана гліністым ілам. Глыбіня павялічваецца да сярэдзіны возера. Глыбіні да 2 м займаюць каля 15 % плошчы возера.
Возера эўтрофнае. Прыбярэжная расліннасць пашыраецца на адлегласці да 60 м ад берага возера і да глыбіні 2 м. У Ладасна ўпадаюць меліярацыйныя каналы і ручаі, у т.л. ручай з возера Кабак. Праз сетку каналаў возера злучана з возерам Неграза. У паўночнай частцы выцякае рака Ладасна.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, гусцяра, краснапёрка, лінь, мянтуз і іншыя віды рыб.
Зноскі
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 124. — 599 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)
- Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)