Рыбніца (возера)

(Пасля перасылкі з Возера Рыбніца)

Ры́бніца — возера ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Пыранка, за 20 км у напрамку на ўсход ад горада Гродна, каля аграгарадка Азёры і вёскі Старына.

Рыбніца
Каардынаты: 53°42′22,17″ пн. ш. 24°09′24,72″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Гродзенская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 113,1[1] м
Даўжыня 4,76 км
Шырыня 0,9 км
Плошча 2,48 км²
Даўжыня берагавой лініі 12,4 км
Найбольшая глыбіня 7,7 м
Плошча вадазбору 403 км²
Упадаюць Пыранка, Стыеўка
Выцякаюць Пыранка
Рыбніца (Беларусь)
Рыбніца
Рыбніца
Рыбніца (Гродзенская вобласць)
Рыбніца
Рыбніца

Плошча паверхні возера 2,48 км². Даўжыня 4,76 (4,78[2]) км, найбольшая шырыня 0,9 км, даўжыня берагавой лініі 12,4 (10,8[2]) км. Найбольшая глыбіня 7,7 (5,8[2]) м, сярэдняя — 2,3[2] м. Плошча вадазбору 403 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Вышыня схілаў ад 3—5 да 17 м. Заходнія і паўночна-заходнія берагі возера зліваюцца са схіламі катлавіны. Берагавая лінія звілістая. Дно каля берагоў пясчанае, глыбей — выслана сапрапелем. Возера праточнае. Упадаюць рэкі Пыранка і Стрыеўка, ручаі і каналы. Выцякае рака Пыранка.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць