Войты
Во́йты — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 15 км на поўнач ад горада Браслаў, за 1,5 км на ўсход ад вёскі Краснагорка, у басейне ракі Друйка. Знаходзіцца на тэрыторыі нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».
Войты | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 130,3 м |
Даўжыня | 0,8 км |
Шырыня | 0,44 км |
Плошча | 0,2 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 2,7 км |
Найбольшая глыбіня | 1,8 м |
Сярэдняя глыбіня | 0,9 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,18 ‰ |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 3,1 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,2 км². Даўжыня 0,8 км, найбольшая шырыня 0,44 км. Найбольшая глыбіня 1,8 м, сярэдняя — 0,9 м. Даўжыня берагавой лініі 2,7 км. Аб’ём вады ў возеры 0,18 млн м³. Плошча вадазбору 3,1 км²[1].
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя, разараныя, на ўсходзе пад хваёвым лесам. Берагі (акрамя паўднёвага і асобных участкаў паўночнага) нізкія, сплавінныя. Вакол возера пойма шырынёй 200—500 м. Да ўсходніх і заходніх берагоў прымыкае балота. Дно плоскае, выслана сапрапелем. 2 астравы агульнай плошчай па 0,2 га. Возера дыстрофнае, зарастае. Сцёк па ручаі ў возера Снуды. Упадаюць меліярацыйныя каналы.
Зноскі
- ↑ Войты // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 258.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — С. 484. — 575 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Браславский район: карта. Браслав: план. Видзы: план / Ред. И.И. Шилай.. — Минск: РУП «Белкартография», 2013. — 3 000 экз.