Вольга Мікалаеўна Даманава

(Пасля перасылкі з Вольга Даманава)

Вольга Мікалаеўна Дама́нава (24 снежня 1958, г. Магілёў) — беларускі жывапісец.

Вольга Мікалаеўна Даманава
Дата нараджэння 24 снежня 1958(1958-12-24) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастачка, мастак-плакатыст
Вучоба
Уплыў Альгерд Адамавіч Малішэўскі

Біяграфія правіць

Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча ў 1978 годзе[1]. Вучылася ў А. Малішэўскага. Удзельніца мастацкіх выстаў з 1980 года[2]. З 2007 жыве і працуе ў Японіі[3].

Творчасць правіць

 
«Узнясенне»

У ранняй творчасці сімволіка-алегарычнае асэнсаванне рэчаіснасці (серыя з 9 работ «Успамін пра Русь», 1989—1990). У творах «Збіральнікі галля» (1994), «Збіральнікі камення» (1995), «Малітва» (1997) і інш. асацыятыўна-філасофская трактоўка вобразаў, увасобленая праз нюансавы колеравы лад. Працуе таксама ў плакаце («Не парушаць экалагічную раўнавагу!», «У што веру?»)[1].

Работы знаходзяцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах БСМ[2].

Аўтар шэрагу выставак, у т.л. персанальных, у Беларусі і за мяжой, у Японіі[3].

Зноскі

  1. а б А. І. Атраховіч. Даманава Вольга Мікалаеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  2. а б ДАМАНАВА В. М.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2020. Праверана 25 кастрычніка 2020.
  3. а б Карціна дня: «Узнясенне» Вольгі Даманавай

Літаратура правіць