Вольга Мікалаеўна Даманава
Вольга Мікалаеўна Дама́нава (24 снежня 1958, г. Магілёў) — беларускі жывапісец.
Вольга Мікалаеўна Даманава | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 снежня 1958 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастачка, мастак-плакатыст |
Вучоба | |
Уплыў | Альгерд Адамавіч Малішэўскі |
Біяграфія
правіцьСкончыла Мінскае мастацкае вучылішча ў 1978 годзе[1]. Вучылася ў А. Малішэўскага. Удзельніца мастацкіх выстаў з 1980 года[2]. З 2007 жыве і працуе ў Японіі[3].
Творчасць
правіцьУ ранняй творчасці сімволіка-алегарычнае асэнсаванне рэчаіснасці (серыя з 9 работ «Успамін пра Русь», 1989—1990). У творах «Збіральнікі галля» (1994), «Збіральнікі камення» (1995), «Малітва» (1997) і інш. асацыятыўна-філасофская трактоўка вобразаў, увасобленая праз нюансавы колеравы лад. Працуе таксама ў плакаце («Не парушаць экалагічную раўнавагу!», «У што веру?»)[1].
Работы знаходзяцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах БСМ[2].
Аўтар шэрагу выставак, у т.л. персанальных, у Беларусі і за мяжой, у Японіі[3].
Зноскі
- ↑ а б А. І. Атраховіч. Даманава Вольга Мікалаеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- ↑ а б ДАМАНАВА В. М.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2020. Праверана 25 кастрычніка 2020.
- ↑ а б Карціна дня: «Узнясенне» Вольгі Даманавай
Літаратура
правіць- А. І. Атраховіч. Даманава Вольга Мікалаеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).