Вольга Сяргееўна Паліціка
Во́льга Сярге́еўна Паліціка (6 чэрвеня 1971, Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.
Вольга Сяргееўна Паліціка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў | ||||||
Нараджэнне |
6 чэрвеня 1971 (53 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 6 чэрвеня 1971 года ў г. Баранавічы Брэсцкай вобласці.
Скончыла з адзнакай механіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Матэматыка».
Працавала інжынерам па арганізацыі кіравання вытворчасцю, вядучым спецыялістам па ідэалагічнай рабоце, начальнікам заводскага інфармацыйнага бюро, начальнікам аддзела працы, заработнай платы і ўдасканалення арганізацыі вытворчасці філіяла ЗАТ «АТЛАНТ» — Баранавіцкі станкабудаўнічы завод".
З’яўлялася дэпутатам Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.
У 2012—2016 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання, была намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычнаму комплексу, транспарту і сувязі.
У 2016—2019 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
У цяперашні час працуе генеральным дырэктарам Мінскага вытворчага гарбарнага аб’яднання[1].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаная медалём «За працоўныя заслугі»[2], ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровым дыпломам Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь «За заслугі ў развіцці канкурэнцыі».
Асабістае жыццё
правіцьЗамужам, мае дачку і сына.
Зноскі
- ↑ ОАО «МПКО». Руководство(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2023. Праверана 23 жніўня 2023.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 462 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка). Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (26 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2018. Праверана 28 лістапада 2018.
Спасылкі
правіць- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (5-е скліканне)(недаступная спасылка) (бел.)
- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (6-е скліканне) Архівавана 18 красавіка 2019. (руск.)