Мінскае вытворчае гарбарнае аб’яднанне

Мінскае вытворчае гарбарнае аб’яднанне — беларускі вытворца натуральнай скуры. Найбуйнейшы гарбарны завод у Рэспубліцы Беларусь.

Мінскае вытворчае гарбарнае аб’яднанне
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1927
Размяшчэнне Гатава, Мінскі раён
Галіна лёгкая прамысловасць
Прадукцыя натуральная скура
Матчына кампанія «Беллегпрам»
Сайт www.mpko.by

Гісторыя правіць

У 1895 годзе ўскраіне Мінска ў раёне Ляхаўка (цяпер — вуліца Кастрычніцкая) размяшчалася пяць невялікіх гарбарных майстэрняў, якія належалі Рубіну, Сальману, Гольтбергу, Дэну і Імпроту. У 1917 годзе на базе гарбарных майстэрняў былі створаны чатыры дзяржаўныя прадпрыемствы і адна прафтэхшкола гарбароў.

У 1927 годзе скончылася будаўніцтва другой хромавай вытворчасці, машыннай залы і базы гарбарнай сыравіны. Усе вытворчасці аб’яднаны ў адзін завод, якому была прысвоена назва «Бальшавік». З гэтага моманту пачынаецца афіцыйны адлік гісторыі Мінскага вытворчага гарбарнага аб’яднання. У 1929 годзе пабудаваны клееварны цэх, пушчаны лакамабіль «Вольфа», які забяспечваў завод парай і электрычнай энергіяй, з’явіўся першы гідрапрэс. Упершыню завод пачаў вырабляць каляровы скуранік. Створаны планавы аддзел, аддзел працы і заработнай платы, з’явіліся тры інжынеры і два тэхніка. У 1932 годзе за паспяховую працу Урад Беларусі ўзнагародзіў завод Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Пасля вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з 4 жніўня 1944 года на завод вярнуліся кадры для правядзення аднаўленчых работ. У 1959 годзе ў склад скурзавода «Бальшавік» уваходзілі дзве хромавыя вытворчасці, клееварны цэх, цэх па выпрацоўцы лакавай скуры, цэх па перапрацоўцы спілка, цэх шырспажыву і цэх па апрацоўцы воўны і шчаціння. Былі пабудаваны ачышчальныя збудаванні. Уведзена тэхналагічнае абсталяванне: чатыры машыны для раздзелкі перыферыйных участкаў скуры, валічныя разводныя прэсы з гарачымі валамі, вертыкальна-замкнёныя сушылкі з рассоўнымі рамамі.

У 1962 годзе Мінскае вытворчае гарбарнае аб’яднанне «Бальшавік» стала членам Гандлёва-прамысловай палаты Беларускай СССР. У 1976 годзе ў складзе Мінскага вытворчага гарбарнага аб’яднання «Бальшавік» (МВГА «Бальшавік») вылучаліся: галаўное прадпрыемства ў Мінску па вул. Ацябрская, 19, Смілавіцкі гарбарны завод (Чэрвеньскі раён Мінскай вобласці) і Мінскі завод па першаснай апрацоўцы гарбарнай сыравіны (в. Гатава, Мінскі раён).

У 1985 годзе прынята рашэнне аб будаўніцтве ў раёне вёскі Гатава пад Мінскам гарбарнага завода з наступным вынасам Мінскага вытворчага гарбарнага аб’яднання «Бальшавік» на новую прамысловую пляцоўку. 31 кастрычніка 1988 года быў здадзены ў эксплуатацыю новы скураны завод у Гатава, пабудаваны па праекце італьянскай фірмы «Concerie Cogolo S.p.a.»[1]. Новыя вытворчыя магутнасці былі разлічаны на выпуск 500 млн дм² гатовых скур і 200 млн дм² гарбарных тавараў са спілка ў год.

У 1992 годзе Мінскае вытворчае гарбарнае аб’яднанне «Бальшавік» пераўтворана ў арэнднае прадпрыемства «Мінскае вытворчае гарбарнае аб’яднанне».

У снежні 2016 года завершана чатырохгадовая мадэрнізацыя вытворчасці. Уведзены ў эксплуатацыю новая кацельня і парагенератарная ўстаноўка па выпрацоўцы тоны пары за гадзіну. Праведзена рэканструкцыя зольных і дубільных барабанаў, фарбавальнай галерэі.

Генеральныя дырэктары правіць

Цікавыя факты правіць

  • На даху Мінскага вытворчага гарбарнага аб’яднання знаходзіцца адна з найбуйнейшых немарскіх гнездавых калоній чаек у Еўропе[2].

Зноскі

Спасылкі правіць