Вольга Уладзіленаўна Сакалова
Вольга Уладзіленаўна Сакалова (нар. 7 мая 1958, г. Львоў, Украіна) — беларускі архітэктар.
Вольга Уладзіленаўна Сакалова | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 мая 1958 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Уладзілен Аляксеевіч Сокалаў |
Маці | Клара Уладзіміраўна Сакалова |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у | |
Уплыў | Сяргей Дзмітрыевіч Філімонаў і Ірына Алегаўна Сітнікава |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў сям’і архітэктараў Уладзілена і Клары Сакаловых. Скончыла ў 1979 годзе Беларускі політэхнічны інстытут (выкладчыкі С. Д. Філімонаў, І. А. Сітнікава). Працаваў у 1979—1990 гадах у інстытуце «Белдзяржпраект»; у 1990—1997 гадах у «Белдзіпраздароўя»; у 1997—2004 гадах у ТАА «Сапоюр»; у 2005—2006 гадах у ТАА «Сентград»; з 2006 года ў ТАА «КВ-Праект».
Член Саюза архітэктараў з 1987 года.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: дзіцячая паліклініка па вул. Варанянскага ў г. Мінску (1990, пабудавана ў 1991—1992; сааўтар М. С. Волкаў); жылыя дамы па сістэме «КВ» у г. Мінску — жылы дом па вул. Бурдзейнага, 37; жылыя дамы па вул. Варанянскага, 25 і 27; жылыя дамы па вул. Адзінцова, 97 і 99; жылыя дамы па вул. Рафіева, 50 і 52 (1997—2004, пабудаваны ў 1999—2004; К. У. Сакалова, У. А. Сакалоў); жылыя дамы па сістэме «КВ» у Калодзішчах, Бараўлянах, (2006—2007; сааўтар У. А. Сакалоў); жылы дом па сістэме «КВ» у в/г Уручча (2006—2007; сааўтары Свянціцкая, У. А. Сакалоў); жылы дом па сістэме «КВ» у мікрараёне «Сухарава-5» (2006; сааўтар У. А. Сакалоў, Лушчыц); жылы дом па сістэме «КВ» у Серабранцы (2007—2008; сааўтар А. Пляскач); мадэрнізацыя 9-й гарадской дзіцячай паліклінікі па вул. Даўгабродскай, 39 у Мінску (2007—2008; сааўтар А. Пляскач).
Зноскі
Літаратура
правіць- Соколова Ольга Владиленовна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)