Вольга Фаўстынаўна Ількіў

Вольга Фаўстынаўна Ількіў (укр.: Ольга Фаустинівна Ільків; 21 чэрвеня 1920, Стрый, Польская Рэспубліка — 6 снежня 2021, Львоў) — украінская партызанка і афіцэр сувязі ва Украінскай паўстанчай арміі, найбольш вядомая як сувязная галоўнакамандуючага УПА Рамана Шухевіча.

Вольга Фаўстынаўна Ількіў
Род дзейнасці паэтка, пісьменніца
Дата нараджэння 21 чэрвеня 1920(1920-06-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 снежня 2021(2021-12-05)[1] (101 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Партыя
Узнагароды і прэміі
Ордэн княгіні Вольгі III ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася 21 чэрвеня 1920 года ў Стрыі ў сям’і Фаустына Ільківа і Разаліі Ількіў (у дзявоцтве — Кацур).

У 1933 годзе скончыла народную школу і паступіла ў Стрыйскую гімназію. Улетку 1934 года з’ехала ў Варшаву да мамы, якая раней расталася з бацькам. Брала прыватныя ўрокі, у прыватнасці ў паплечнікаў Сымона Пятлюры. Матэматыкі вучыў Іван Макух — былы міністр Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі. Пасля вучылася ва Украінскім інстытуце для дзяўчын у Пярэмышлі (1936—1939), там паступіла ва ўкраінскую скаўцкую арганізацыю «Пласт».

У Кракаве, пасля заканчэння курсаў ад Яраслаўскай гімназіі (1940) здала матуру. Зімой 1941 года ўступіла ў Арганізацыю ўкраінскіх нацыяналістаў. Пасля кароткай падрыхтоўкі была нелегальна перапраўлена праз «зялёную мяжу» ў Львоў, дзе 24 ліпеня 1941 года накіравана ў паходную групу ў Жытомірскую вобласць. Аднак пасля праведзеных гестапа арыштаў сяброў АУН у Львове паход быў адменены. Ількіў уладкавалася на працу друкаркай у галоўнай дырэкцыі Львоўскай чыгункі. На свае дакументы атрымлівала білеты для аунаўцаў.

Да акупацыі Львова бальшавікамі вучылася ў Львоўскім медінстытуце і наведвала курсы касметыкі. З 1942 года была правадніцай жаночай сеткі Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Львова. 27 красавіка 1943 года ўступіла ў шлюб у храме Праабражэння Гасподняга ў Львове з Уладзімірам Лыкотам («Данілам»), кіраўніком Стрыйскай Правады АУН (загінуў 17 сакавіка 1948 года). Маму Олі на Каляды 1945 года арыштавалі ў Львове, пасля вывальнення яеперасялілі ў пакой без выгод, а яе чатырохпакаёвае жыллё аддалі намесніку начальніка турмы НКУС № 4.

З 1945 года знаходзілася ў падполлі, была ў жаночай сетцы АУН. 11 ліпеня 1946 года ў сяле Канюхіў Стрыйскага раёна нарадзіла дачку Дзвеніславу. У Княгінічы «Раксаляна» прыбыла 12 кастрычніка 1946 года разам з мамай і дачкой. Там з «Манетай» уладкавалі канспіратыўнае памяшканне для Рамана Шухевіча. Вольга Ількаў спрыяла арганізацыі падпольнай «хаты» для «Тараса Чупрынкі» ў в. Грымнэ Гарадоцкага раёна. Там 8 снежня 1947 ода нарадзіла сына Уладзіміра. Вольга захаплялася паэзіяй, і сама пісала вершы (псеўданім — «Вольга Звіробій»), якія паклала на музыку Марта Пашкоўская ў 1948 годзе. У пачатку 1950 года Раман Шухевіч праз Галіну Дзідзік перадаў для Вольгі «штафетку» (захоўваецца ў ГДА СБУ), у якой рэкамендаваў ёй пераехаць з сям’ёй на Данбас і стварыць там цэнтр АУН. 14 сакавіка 1950 года (за дзень да пераезду) «Раксаляна» з’ехала ў Львоў, каб развітацца з сяброўкамі, але была арыштаваная супрацоўнікамі Міністэрства дзяржаўнай бяспекі УССР.

У 1952 годзе асуджаная Асобай нарадай пры МДБ у Кіеве на 25 гадоў. Заключэнне адбывала ў Аляксандраўскім, Уладзімірскім цэнтралах і Іркуцкай вобласці РСФСР. Вызвалена 6 лютага 1964 года.

З верасня 1964 года працавала медыцынскай сястрой Львоўскай абласной бальніцы, з 1966 года — дворнікам у жыллёвым упраўленні Львова для атрымання жылля і забірання дзяцей са школы-інтэрната. З 1972 года да выхаду на пенсію ў 1976 годзе працавала ў Львоўскім гістарычным музеі, пазней — у аддзеле фондаў Музея народнай архітэктуры і побыту ў Львове (1977—1979 гг.), збірала прадметы даўніны ў Аполлі, у прыватнасці, на Ходарыўшчыне.

Вольга Ількаў прымала ўдзел ва ўстаноўчых сходах Кангрэса ўкраінскіх нацыяналістаў у Кіеве (1992 г.) і АУН ва Украіне (1993 г.). У 1995—2000 гадах была намеснікам старшыні Усеўкраінскага саюза жанчын Украіны, з 2003 года працавала ў Львоўскім абласным грамадскім аб’яднанні «Камітэт свабоды».

Была ўдзельніцай шматлікіх навуковых і асветніцкіх мерапрыемстваў, прысвечаных вызваленчай барацьбе ўкраінцаў, прымала актыўны ўдзел у палітычным жыцці Украіны.

Памерла 6 снежня 2021 года ў Львове[2]. Пахаваная на Лычакіўскіх могілках.

Творчасць правіць

Вольга Ількіў — аўтар нізкі артыкулаў пра Рамана Шухевіча. У 2015 годзе яна прэзентавала зборнік вершаў «У сетках дзвюх „закрытак“».

Кнігі правіць

  • Ільків О. Ф. У тенетах двох «закриток»: поезія / Ольга Ільків. — Л.: Каменяр, 2011. — 183 с.: фотогр., ноти. — 1000 екз. ISBN 978-966-607-171-5

Артыкулы правіць

  • Ільків О. Ф. «Роман Шухевич як літературний критик» // «Роман Шухевич: постать на тлі доби Воюючої України» — Торонто, 2005;
  • Ільків О. Ф. «Провідник Роман Шухевич та жінки» // «Роман Шухевич: постать на тлі доби Воюючої України» — Торонто, 2005;
  • Ільків О. Ф. «Роман Шухевич у моєму житті» // «Літопис УПА. Т. 45. Генерал Роман Шухевич — „Тарас Чупринка“ Головний Командир УПА» — Торонто; Львіў, 2007.

Узнагароды правіць

  • Ордэн княгіні Вольгі 3-й ступені (2008).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Шот Микола. На пагорбі долі — Тернопіль : Укрмедкнига, 2013. — С. 331—335.

Спасылкі правіць