Вольга Хіжынкова
Во́льга Хіжынко́ва (22 лістапада 1986, в. Забароўе, Лепельскі раён) — пераможца конкурсу прыгажосці Міс Беларусь-2008.
Вольга Хіжынкова | |
---|---|
Род дзейнасці | мадэль, удзельніца конкурсу прыгажосці |
Дата нараджэння | 22 лістапада 1986 (37 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьБацька — ляснік, маці — рабочая аграфермы. Скончыла вучылішча лёгкай прамысловасці ў Віцебску, была кіраўніком гуртка тэатра моды ў гэтым вучылішчы. Працавала па размеркаванні на віцебскай фабрыцы «Сцяг індустрыялізацыі», праз 4 месяцы знарок прагуляла дзень, і яе звольнілі. Але ў яе засталіся заняткі ў мадэльным агенцтве і выкладанне ў тамтэйшым тэатры моды[1].
Затым студэнтка завочнага адззялення Інстытута журналістыкі БДУ, спецыяльнасць — «Журналістыка. Аўдыёвізуальныя СМІ». Працуе ў ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» (АНТ).
Неаднойчы брала ўдзел у модных паказах, у прыватнасці, на фестывалі «Белая амфара». У 2008 годзе перамагла ў нацыянальным конкурсе прыгажосці «Міс Беларусь», заваявала права прадстаўляць Беларусь на міжнародным конкурсе «Міс свету-2008» у ПАР. Перад гэтым ад Віцебскай вобласці ў фінал журы абрала іншую дзяўчыну — Вольгу Прышывалка, але за Хіжынкову аддала галасы пераважная большасць тэлегледачоў.
З ліпеня 2016 года да сакавіка 2020 года працавала прэс-сакратаркай футбольнага клуба «Дынама-Брэст»[2].
15 верасня 2020 года, у час пратэстаў у Беларусі, Вольга Хіжынкова пакінула Нацыянальную школу прыгажосці; яна патлумачыла свой адыход так: «Эксперыменты над уласным сумленнем заўсёды маюць сумны вынік»[3][4]. 8 лістапада за ўдзел у «Маршы народаўладдзя» была затрымана[5] і арыштавана на 12, а затым яшчэ на 15 сутак. 26 лістапада 2020 года Вользе Хіжынковай прысудзілі яшчэ 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у маршы «Народны ўльтыматум», пры гэтым абвінавачванне базавалася на яе фотаздымках у сацыяльнай сетцы[6]. На волю яна выйшла 20 снежня, пасля 42 сутак арышту[7].
Крыніцы
правіць- ↑ lady.tut.by Архівавана 23 лістапада 2020.
- ↑ Футбол. «Мисс Беларусь-2008» Ольга Хижинкова стала пресс-секретарем ФК «Динамо-Брест»
- ↑ Известная белорусская модель Ольга Хижинкова ушла из Национальной школы красоты (руск.)(недаступная спасылка). Вечерний Бобруйск (15 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2020. Праверана 9 лістапада 2020.
- ↑ Старонка ў Instagram (руск.) (15 верасня 2020). Праверана 9 лістапада 2020.
- ↑ Разное. Ольга Хижинкова задержана (руск.)(недаступная спасылка). Прессбол (8 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2020. Праверана 9 лістапада 2020.
- ↑ Ольге Хижинковой дали еще 15 суток ареста (руск.). TUT.by (26 лістапада 2020). Праверана 26 лістапада 2020.(недаступная спасылка)
- ↑ nn.by
Спасылкі
правіць- (руск.) Міс свету-2008. Дзённік беларускай прыгажуні Архівавана 9 снежня 2008. / naviny.by
- (руск.) Он-лайн канферэнцыя з беларускімі прыгажунямі(недаступная спасылка) / Комсомольская правда