Вегетатыўнае цела (плазмодый) каралава-чырвонае, размешчана ўнутры субстрату. Эталіі (спораёмішча) круглыя, дыяметрам 0,3—1,5 см, сядзячыя, скучаныя або раскіданыя на паверхні мёртвай драўніны, спачатку абалонка (перыдый) гладкая, аранжава-ружовая ці крывава-чырвоная, потым — патончаная, бародаўчатая, бурая, зверху ўтвараецца адтуліна для выхаду спораў. Псеўдакапіліцый складзены з сеткі трубчастых валокан з булавападобнымі або закругленымі канцамі. Споравы парашок ружовы або аранжавы.
Сапратрофы на пнях і іншых рэштках хвойных і лісцевых парод дрэў.
- Лікагала // Энцыклапедыя прыроды Беларусі / гал. рэд. І. П. Шамякін. Т. 3. — Мінск: БелЭн ім. П. Броўкі, 1984. — С. 177.