Аранская вуліца
вуліца ў Мінску, Беларусь
(Пасля перасылкі з Вуліца Аранская)
Вуліца Ара́нская — вуліца ў Ленінскім і часткова Кастрычніцкім раёнах Мінска.
Аранская Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён |
Ленінскі раён Кастрычніцкі раён |
Гістарычны раён | Араны |
Працягласць | 1,2 км |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Пралетарская |
Назва ў гонар | Араны |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Этымалогія
правіцьНазва вуліцы паходзіць ад назвы гістарычнага прадмесця Мінска Араны.
Размяшчэнне
правіцьАрыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. З'яўляецца працягам вуліцы Магілёўскай і часткай Першага мінскага транспартнага кольца. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Валадзько, якая прымыкае з поўдня, перасякае чыгуначныя пуці, скрыжаванне з вуліцамі Свярдлова і Маякоўскага, раку Свіслач, з поўдня прымыкае вуліца Індустрыяльная, пасля скрыжавання з вуліцай Трасцянецкай, на якім ўзведзена двухузроўневая развязка, пераходзіць у Партызанскі праспект. Даўжыня вуліцы складае каля 1,2 км.
Славутасці
правіць- Мемерыяльная дошка падпольшчыкам на дыспетчарскім корпусе «Мінскэнерга» (дом № 22), устаноўленая ў 1966 годзе (сілумін; скульпт. М. Ткачук) і абноўленая ў 1984 годзе[1].
- Помнік Уладзіміру Леніну на тэрыторыі кандытарскай фабрыкі «Камунарка» (1954)[1].
Зноскі
- ↑ а б Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аранская вуліца