Вуліца Талстога (Полацк)

Полацк

Вуліца Талстога — вуліца ў цэнтры Полацка.

Вуліца Талстога
Полацк
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Горад Полацк
Мікрараён Цэнтр
Працягласць 270 м
Ранейшыя назвы Прабойная
Назва ў гонар Леў Мікалаевіч Талстой
Паштовы індэкс 211415
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Да 1911 года называлася Прабойнай.[1] Вуліца Прабойная пралягала па мерыдыяльным накірунку (поўдзень-поўнач) у межах гарадскіх умацаванняў. Натуральнымі межамі пачатку і канца гэтай вуліцы з’яўляліся з поўдня — р. Дзвіна, з поўначы — р. Палата.[2]

Выява гэтай вуліцы ёсць на планах пачатку XVIII стагоддзя. Вуліца праходзіла па-над ровам насупраць вала Ніжняга замка і вяла ў бок Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.[2] Для выхаду за межы гарадскіх умацаванняў вуліца раздвойвалася ў раёне неіснуючай зараз вуліцы Баравой (прастора паміж Камуністычнай вуліцай і Замкавым праездам), і асноўная яе частка набліжалася да вала Ніжняга замка і выходзіла за межы паркана праз вежу-фортку.[3].

На поўначы гэтай вуліцы, ля Палаты ў 1656—1657 гг. быў размешчаны цвінтар і касцёл св. Крыжа.[2]

Вуліца Прабойная была адной з асноўных гарадскіх вуліц і праходзіла ля гарадской ратушы. У Рэвізіі 1765 года вуліца Прабойная выкарыстоўваецца як арыентыр для пазначэння напрамку іншых вуліц.

У 1913 годзе мела назву вуліца графа Льва Талстога.[4]

Забудова правіць

  • № 6 — будынак Полацкага райвыканкама, пабудаваны ў якасці будынка абкама КПБ Полацкай вобласці
 

Зноскі

  1. Баўтовіч, Міхась. Вулкі і камяніцы (бел. (тар.)).
  2. а б в Д. У. Дук. Полацк і палачане (IX – XVIII стст.) (бел.). — ПДУ. — Наваполацк, 2010. — 180 с. — ISBN 978-985-531-122-6.
  3. Дук Д. В. (2015). "Городское пространство и социальная топография Полоцка по данным ревизии 1765 года". Вестник Полоцкого государственного университета. Серия A. Гуманитарные науки [руская]. 9: 7. ISSN 2070-1608. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2017. Праверана 6 лістапада 2020.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2017. Праверана 6 лістапада 2020.
  4. Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі: (па выніках навукова-даследчай работы супрацоўнікаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў 2019 г.). — Мінск: Медысонт, 2020. — С. 9. — 228 с. — ISBN 978-985-7261-27-7.