Гацішча (Баранавіцкі раён)
Гаці́шча[1] (трансліт.: Hacišča, руск.: Гатище) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 16 км на поўнач ад Баранавіч. Насельніцтва 64 жыхары, 37 гаспадарак (2005).
Вёска
Гацішча
| ||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьПа пісьмовых крыніцах Гацішчы вядомы з XVI ст. як вёска. У 1567 годзе шляхціч П. Біштоўтавіч выдзеліў для войска Вялікага Княства Літоўскага аднаго коннага воіна.
Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства, у 2 фальварках Гацішчы малыя і Гацішчы вялікія 22 дамы.
З 1939 года абодва ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінула 13 аднавяскоўцаў.
У 1978 годзе да Вялікіх Гацішчаў далучана сумежная в. Тодараўцы[2].
Інфраструктура
правіцьПрацуе магазін.
Насельніцтва
правіць- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 64 жыхары, 37 гаспадарак.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 6 мая 1978 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
Літаратура
правіць- Вялікія Гацішчы. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гацішча (Баранавіцкі раён)