Вялікае Княства Літоўскае (1812)

Вялікае Княства Літоўскае (1812) — дзяржава, створаная Напалеонам I падчас вайны 1812 года супраць Расіі.

Гістарычная дзяржава
Вялікае Княства Літоўскае
Герб
Герб

Flag of Russia.svg >
1 ліпеня 1812 — снежань 1812

Сталіца Вільня
Мова(ы) беларуская, руская, польская
Рэлігія праваслаўе, каталіцтва, уніяцтва

ГісторыяПравіць

16 (28) чэрвеня 1812 года Вялікай арміяй была занятая Вільня. Няглядзячы на тое, што палякі разлічвалі на аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года, Напалеон пайшоў на стварэнне Вялікага Княства Літоўскага.

Адміністрацыйны падзелПравіць

Адноўленае Вялікае Княства Літоўскае ўключала Віленскую, Гродзенскую, Мінскую губерні (якія былі перайменаваны ў дэпартаменты) і Беластоцкую вобласць. Сталіцай зрабілі Вільню.

Органы ўладыПравіць

19 чэрвеня (1 ліпеня) быў створаны часовы ўрад, які называўся Камісія часовага ўрада ў Вялікім Княстве Літоўскім. Часовы ўрад складаўся з сямі камітэтаў. Старшынёй кожнага камітэта быў член камісіі. Камітэты:

Сакратар камісіі — Юзаф Iгнацы Касакоўскі.

Губернатар Вільні — Дзірк ван Гогендорп.

Прэзідэнты часовага ўрадаПравіць

АрміяПравіць

5 (17) ліпеня 1812 года Напалеон выдаў дыкрэт аб стварэнні войска Вялікіга Княства Літоўскага. Для стварэння войска было выдадзена 500 тысяч франкаў. Усяго войска ВКЛ павінна было скласці 14 тысяч чалавек. Акрамя таго некаторыя магнаты за свой кошт стваралі атрады і накіроўвалі іх у войска. Напалеон стварыў і свой гвардэйскі літоўска-беларускі уланскі полк у колькасці 1026 чалавек. 12 (24) жніўня Камісія часовага ўрада ВКЛ пастанавіла аб стварэнні 6 егерскіх батальёнаў у колькасці 5004 чалавек. Рэкруты у войска Вялікага Княства Літоўскага набіраліся на шасцігадовы тэрмін

Гл. таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Януш Івашкевіч , Litwa w roku 1812 (Літва ў 1812 годзе), Варшава, 1912.
  • Марыян Кукель , Wojna 1812 roku (Вайна 1812 года), Кракаў, 1937.
  • А. Рэмбоўскі, «Konfederacja Generalna i pospolite ruszenie w roku 1812», Biblioteka Warszawska , vol. 1, 1896, fascicle 3, pp. 478—514; vol. 2, 1896, fascicle 1, pp. 67-86.
  • Уладзіслаў Заеўскі, Józef Wybicki , Варшава, 1983.