Віктар Сянкевіч

гісторык і журналіст

Віктар Сянкевіч (псеўданім: Язэп Барэйка, сапраўднае імя: Вінсэнт Сенькавец; 19 студзеня 192626 верасня 2017) — беларускі гісторык, журналіст, дзеяч беларускай дыяспары ў Іспаніі, Канадзе і ЗША. Кадэт БКА і удзельнік руху Супраціўлення ў Другую сусветную вайну

Віктар Сянкевіч
Дата нараджэння 19 студзеня 1926(1926-01-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 верасня 2017(2017-09-26) (91 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці журналіст, гісторык
Альма-матар
Член у

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 19 студзеня 1926 г. у сялянскай сям’і ў в. Гірстуны Дзісенскага павету Віленскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (цяпер Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць). Вучыўся ў роднай вёсцы, а потым у Глыбокім.

Падчас Другой сусветнай вайны ў чэрвені 1944 г. быў добраахвотна залічаны ў Мінскую афіцэрскую школу камандзіраў Беларускай краёвай абароны. Пазней Віктар Сянкевіч разам з іншымі аддзеламі БКА трапіў спачатку ў Германію, а потым у Францыю — у выніку перадыслакацыі афіцэрскай школы. У ліку 64 беларускіх кадэтаў перайшоў на бок хаўруснікаў і ўдзельнічаў у руху Супраціўлення. Затым як ураджэнец II Рэчы Паспалітай быў перавезены амерыканцамі ў Італію, уключаны ў Польскі корпус генерала Андэрса. Удзельнічаў у вызваленні Балонні. Пасля вайны вучыўся ў Польскай гімназіі ў Італіі. У сакавіку 1946 г. у італьянскім горадзе Мадэна ўдзельнічаў у арганізацыі Першага з’езда беларусаў-ваенных з корпуса Андэрса. У канцы 1946 г. у прымаў удзел у заснаванні Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі.

У 1958 г. Віктар Сянкевіч скончыў філасофскі факультэт Мадрыдскага ўніверсітэта. Абараніў доктарскую дысертацыю пра пачаткі Вялікага Княства Літоўскага. У 1958—1961 гг. працаваў у беларускай секцыі Іспанскага нацыянальнага радыё, дзе выступаў як аўтар каментарыяў і гутарак на актуальныя беларускія нацыянальныя тэмы. З 1965 г. пачаў пісаць і актыўна супрацоўнічаў з Радыё «Свабода», апошнім часам вёў там «Беларускі гістарычны каляндар».

Пазней Віктар Сянкевіч выйшаў на пенсію і жыў у горадзе Сан-Францыска (ЗША). Памёр 26 верасня 2017 г. у Сан-Францыска.[1]. Сям'я, паводле запавету, захоўвала прах Віктара і яго жонкі, якая памерла ў 2005 г., каб пахаваць іх разам у Беларусі. 16 лютага 2018 г. Віктар Сянкевіч разам з жонкай быў пахаваны ў яго родных Гірстунах на магіле яго маці.[2] Віктар Сянкевіч пакінуў па сабе сотні скрыптоў на тэмы беларускай гісторыі. Частку сваёй бібліятэкі Віктар Сянкевіч падарыў бібліятэцы Іспанскага каталіцкага ўніверсітэту ў горадзе Тамплёна, дзе ён выступаў з лекцыямі на беларускую тэматыку.

Даследчыцкая дзейнасць

правіць

Шматлікія матэрыялы на гістарычныя тэмы друкаваў у эмігранцкіх выданнях, у тым ліку ў у часопісе «На шляху» (быў яго заснавальнікам), газетах «Бацькаўшчына», «Беларус» і інш. Разам з Кастусём Акулам быў аўтарам большасці артыкулаў у ваенна-гістарычным часопісе «Зважай!», які выдаваўся ў канадскім горадзе Таронта. У часопісе «Зважай!» былі надрукаваны такія яго вядомыя артыкулы, як «Беларускія вайсковыя фармацыі ў летувіскай арміі», «Сымон Рак-Міхайлоўскі: (3 нагоды сотых угодкаў ад нараджэння)», «Да 175-годдзя аднаўлення Вялікага княства Літоўскага», «Вайна 1812 году і беларускія жыды», «Ю. І. Крашэўскі», «Матэрыялы з гісторыі ўзброеных сілаў БНР», «У 70-я ўгодкі савецка-летувіскага мірнага дагавору», «У 150-я ўгодкі скасавання статуту Вялікага княства Літоўскага», «Ігнат Грынявіцкі: (да 135-годдзя ад нараджэння і 110-годдзя – ад смерці)».

У сваім артыкуле «Пра ўдзел беларусаў на заходніх франтах другой сусветнай вайны» ў часопісе «Зважай!» Віктар Сянкевіч даследаваў статыстыку польскіх узброеных сіл у складзе войска Вялікабрытаніі, і прыйшоў да высновы, што ў барацьбе супраць Краін нацысцкага блока прымала ўдзел 30867 жаўнераў беларускага паходжання.

Памяць

правіць

У аповесці пісьменніка Кастуся Акулы «Змагарныя дарогі» Віктару Сянкевічу прысвечаны раздзел пад назвай «Чалавек, якога немцы не маглі застрэліць». Ён быў напісаны паводле ўспамінаў Віктара Сянкевіча.

У ліпені 2019 г. на магіле Віктара Сянкевіча паставілі помнік. На помніку была зроблена эпітафія:

«Той, хто «Свабоду» слухае здаўна,
Радзіму не мяняе на капейку
Мы помнім праўду, што калісьці нам
Праз шум глушылак
Гаварыў Язэп Барэйка...»

Эпітафія была зроблена на просьбу сына — Майкла Сянкевіча. Тэкст быў напісаны Зміцерам Бартосікам, які працягвае справу Віктара Сянкевіча на Радыё «Свабода».[3]

Зноскі

правіць
  1. https://www.racyja.com/hramadstva/na-glybochchyne-pakhavali-emigratsyjnag/ Архівавана 21 ліпеня 2019. На Глыбоччыне пахавалі эміграцыйнага дзеяча Віктара Сянкевіча
  2. https://nashaniva.by/?c=ar&i=204801 У пятніцу ў Глыбокім пахаваюць прах эміграцыйнага дзеяча Віктара Сянкевіча
  3. https://www.svaboda.org/a/30057849.html Пад Глыбокім паставілі помнік на магіле журналіста Свабоды Язэпа Барэйкі

Літаратура

правіць
  • Скрабатун У. І. Сянке́віч (Сянькевіч) Віктар // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 350—351. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Скрабатун, У. І. Віктар Сянкевіч / У. І. Скрабатун // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1995. — С. 414.
  • Скрабатун У. Сянкевіч Віктар // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 478. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.

Спасылкі

правіць