Вялікі Патам

рака ў Іркуцкай вобласці Расіі

Вялікі Па́там (руск.: Большо́й Па́том[1][2]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Іркуцкай вобласці, правы прыток ракі Лена.

Вялікі Патам
руск. Большой Патом
Характарыстыка
Даўжыня 570 км
Басейн 28 400 км²
Расход вады 350 м³/с (за 34 км ад вусця)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Патамскае нагор’е
 • Каардынаты 58°49′45,75″ пн. ш. 115°26′16,68″ у. д.HGЯO
Вусце Лена
 • Месцазнаходжанне вышэй вусця ракі Алёкма
 • Каардынаты 60°02′19″ пн. ш. 117°18′40″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Лена → мора Лапцевых
Краіна
Рэгіён Іркуцкая вобласць
Код у ДВР 18030300212117200005671
physical
Вялікі Патам
Вялікі Патам
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 570[3] (460[2][4] км). Плошча вадазбору 28 400[3] (29 600[2][4]) км². Сярэдні расход вады 360[2][4] (350[1]) м³/с, аб’ём сцёку — 11,046[1] км³/год. Выток ракі і вадазбор знаходзяцца на Патамскім нагор’і. Упадае ў Лену за 2334 км ад яе вусця, вышэй па цячэнню ад вусця ракі Алёкма. Рэчышча звілістае, з парогамі і перакатамі. У жыўленні ракі пераважаюць снегавое і дажджавое. Замярзае ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў маі. Суднаходная ў нізоўях у перыяд высокага ўзроўню вады.

Прытокі: Бугарыхта, Джэмкукан, Мурукан (Маракан), Анангра, Мара, Салатах, Таймендра, Вялікі Туюкан, Талы Туюкан, Хайверга, Руская рэчка, Левы Турсук, правы Турсук, Юёсе-Куталаах, Басылаайка, Дбаргаалаах, Куталаах, Тампер, Малая Таймендра, Вялікая Таймендра, Нырыылаах, Талахтаах, Кудукта і іншыя рэкі і ручаі[3]. У басейне ракі 445 азёраў агульнай плошчай 15,6 км²[1].

Каля ракі пасёлак Маракан і сяло Вялікі Патам (Бадайбінскі раён).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Большой Патом // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 154. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
  • Большой Патом (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі

Спасылкі правіць