Вячаслаў Анатолевіч Гніцій

Вячаслаў Анатолевіч Гніцій (нар. 1963, Кобрын) — беларускі фармацэўт. Генеральны дырэктар РУП «Белфармацыя».

Вячаслаў Анатолевіч Гніцій
Род дзейнасці фармацэўт
Дата нараджэння 1963
Месца нараджэння
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1963 годзе ў Кобрыне Брэсцкай вобласці. У 19821984 гг. служыў у Савецкай Арміі.

У 19851986 гг. слухач падрыхтоўчага аддзялення ВДМІ. У 1992 годзе скончыў ВДМІ па спецыяльнасці «фармацыя».

У 19841985 гг. фармацэўт Цэнтральнай раённай аптэкі № 14 у г. Маларыта, 19861990 гг. — намеснік загадчыка. У 19901996 гг. — загадчык аптэкай № 176 г. Маларыта. У 19962006 гг. — загадчык Маларыцкай цэнтральнай раённай аптэкай № 14.

У 20062016 гг. — генеральны дырэктар Брэсцкага РУП «Фармацыя». У 2011 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

13 чэрвеня 2016 года прызначаны генеральным дырэктарам гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белфармацыя».

У 2018 годзе затрыманы па «справе ўрачоў» за тое, што атрымліваў хабар за арганізацыю першачарговых разлікаў з камерцыйнымі структурамі, а таксама за выбар «патрэбных» пастаўшчыкоў медыцынскай прадукцыі[1].

Зноскі

Спасылкі правіць