Весялова (Лепельскі раён)

вёска ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Весяло́ва[1] (трансліт.: Viesialova, руск.: Веселово) — вёска ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Валосавіцкага сельсавета.

Вёска
Весялова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
29 чалавек (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2132
Паштовыя індэксы
211183
Аўтамабільны код
2
СААТА
2227804011
Весялова на карце Беларусі ±
Весялова (Лепельскі раён) (Беларусь)
Весялова (Лепельскі раён)
Весялова (Лепельскі раён) (Віцебская вобласць)
Весялова (Лепельскі раён)

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 13,5 км на паўднёвы ўсход ад Лепеля, за 132 км ад Віцебска. Транспартная сувязь ажыццяўляецца па мясцовай дарозе праз Новыя Валосавічы і далей па аўтамабільнай дарозе Н2800 Лепель—Халопенічы. Праз вёску працякае рака Букавіца.

Дарожная інфраструктура вёскі складаецца з двух вуліц і аднаго завулка.

Гісторыя правіць

Узнікла ў 1920-я гады праз калектывізацыю хутароў польскіх перасяленцаў, якія на пачатку XX ст. купілі навакольныя землі ў пана Рамуальда Зацвіліхоўскага[2].

 
Аб’ява ў «Kurjer Polski» № 229 за 1913 год пра продаж зямлі Зацвіліхоўскімі.

«Танна і зручна. Можна набыць надзелы зямлі ад 6 да 300 моргаў адным кавалкам, таксама двор 95 валок. Ужо пасялілася 100 сем’яў перасяленцаў з Польшчы. Інфармую неадкладна. Любыя пытанні накіроўваць панне Вандзе Зацвіліхоўскай, горад Лепель, Віцебская губерня, маёнтак Валасевічы (Валосавічы)»

Назву атрымала ад калгаса імя Весялоўскага, названага ў гонар польскага рэвалюцыянера Браніслава Весялоўскага[3]. У 1922 годзе адкрыта польская школа[4]. У 1927—1937 гадах — цэнтр Весялоўскага нацыянальнага польскага сельсавета.

У 1938 годзе заснаваны дзіцячы дом, які з перапынкам на 2-ю сусветную вайну праіснаваў да 1968 года. Пасля вайны адкрылася сямігадовая школа, узведзены буйны жывёлагадоўчы комплекс.

У 1971 годзе ў вёсцы жыло 53 сям’і (238 чалавек), з іх 12 польскіх, 32 беларускія, 3 польска-беларускія (галава сям’і — паляк), 5 беларуска-польскіх (галава сям’і — беларус) і адна руска-польская (глава сям’і — рускі). Колькасна нацыянальны склад выглядаў наступным чынам: 68 палякаў, 166 беларусаў і 4 рускія. У 10 сем’ях (19 чалавек) мовай хатніх зносін была польская, у 15 сем’ях (84 чалавекі) — беларуская, але іх члены ў той ці іншай ступені ведалі польскую мову і ўмелі ёю карыстацца; у 28 сем’ях (135 чалавек) карысталіся толькі беларускай мовай, польскую мову ў іх не ведалі зусім.

Таксама ў 1971 годзе ў будынку былога дзіцячага дома адкрылі ўчастковую бальніцу, пазней ператварылі яе ў урачэбную амбулаторыю, якая была закрыта ў 2014 годзе.

Насельніцтва[4] правіць

  • 1926 — 6 гаспадарак, 37 жыхароў
  • 1971 — 53 гаспадаркі, 238 жыхароў
  • 1997 — 40 гаспадарак, 76 жыхароў
  • 2018 — 18 гаспадарак, 29 жыхароў

Славутасці правіць

У вёсцы дзейнічае касцёл. Таксама на вясковых могілках знаходзіцца міжваенная драўляная каталіцкая капліца.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. 255. ИСТОРИЯ ПОЯВЛЕНИЯ ПОЛЯКОВ НА ЛЕПЕЛЬЩИНЕ. Колпак Тадеуш(недаступная спасылка). lepelby.net (17 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2021. Праверана 15 мая 2021.
  3. 680. ПОЛЬСКАЯ ВЁСКА: ЛЮДЗІ І ЛЁСЫ. Тухта Валер(недаступная спасылка). lepelby.net (24 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2021. Праверана 15 мая 2021.
  4. а б Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 2019. — 728 с.: іл. ISBN 978-985-11-1126-4 — С. 142

Спасылкі правіць