Ду́каўка[1] (трансліт.: Dukaŭka, руск.: Дуковка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.

Вёска
Дукаўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
23 чалавекі (2002)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Дукаўка на карце Беларусі ±
Дукаўка (Беларусь)
Дукаўка
Дукаўка (Мінская вобласць)
Дукаўка

ГеаграфіяПравіць

Знаходзіцца за 24 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Талька на лініі Мінск-Асіповічы.

ГісторыяПравіць

Пад уладай Расійскай імперыіПравіць

На пачатку 20 ст. у Пагарэльскай воласці Ігуменскім павеце Мінскай губерні.

Найноўшы часПравіць

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

На пачатку 1930-ых гг. створаны калгас "Перамога сацыялізму", працавала кузня і ваўначоска.

У часе Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Краснаакцябрскага сельсавета[2].

НасельніцтваПравіць

  • пачатак XX ст. — 14 двароў, 133 жыхары.
  • 1 студзеня 2002 — 15 двароў, 23 жыхары.

ЛітаратураПравіць

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Зноскі

СпасылкіПравіць