Ліпск (Пухавіцкі раён)

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Ліпск, Пухавіцкі раён)

Ліпск[1] (трансліт.: Lipsk, руск.: Липск) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 11 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 56 км ад Мінска.

Вёска
Ліпск
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 35 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222826
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244843044
Ліпск на карце Беларусі ±
Ліпск (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Ліпск (Пухавіцкі раён)
Ліпск (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Ліпск (Пухавіцкі раён)

Гісторыя

правіць

Ранняя гісторыя

правіць

У 1827 годзе маёнтак ува ўласнасці Э. Аколава, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Пасля 1861 года ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета. У 1889 годзе маёнтак ува ўласнасці двараніна рыма-каталіцкага веравызнання Ануфрыя Людвігавіча Янішэўскага, было 3306 дзесяцін зямлі[2].

Найноўшы час

правіць

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёнтак нацыяналізаваны. У 1940 годзе мела статус вёскі.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. 11 лістапада 1942 года ў наваколлі праходзіла нямецкая аперацыя «Альберт II» супраць савецкіх партызан[3]. У кастрычніку 1943 года вёска была спалена, загінула 6 жыхароў. Пасля вайны вёска была адноўлена.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Гарэлецкага сельсавета[4].

Насельніцтва

правіць
  • 1908 год — 1 двор, 5 жыхароў[5]
  • 1917 год — 2 двары, 14 жыхароў, усе беларусы[6]
  • 1940 год — 30 двароў, 140 жыхароў
  • 1960 год — 131 жыхар
  • 1999 год — 60 жыхароў
  • 2002 год — 23 двароў, 40 жыхароў
  • 2010 год — 39 жыхароў
  • 2019 год — 35 жыхароў[7]

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Лі́псак
  2. Памяць 2003, с. 98.
  3. «Альберт II» // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелСЭ, 1990. — 680 с., 4 л. карт.: іл. — С. 36.
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (руск.)
  5. Ярмоловичъ В. 1909, с. 107.
  6. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 124.
  7. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць