Сошна
(Пасля перасылкі з Вёска Сошна, Сошненскі сельсавет)
Со́шна[1] (трансліт.: Sošna, руск.: Сошно) — аграгарадок у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Сошненскага сельсавета.
Аграгарадок
Сошна
|
З 12 кастрычніка 1940 па 16 ліпеня 1954 — цэнтр Сошнаўскага сельсавета, з 16 ліпеня 1954 года ў Парахонскім сельсавеце (з сакавіка 1974 па 21 сакавіка 1988 — яго цэнтр), з 21 сакавіка 1988 года — цэнтр Сошненскага сельсавета[2].
Геаграфія
правіцьЗнаходзіцца на аўтамабільнай дарозе Пінск—Лунінец. За 23 кіламетры на паўночны ўсход ад Пінска, за 198 кіламетраў ад Брэста, 4 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Парахонск[3].
Насельніцтва
правіць- 750 жыхароў, 272 двары (2001)[3].
Рэлігія
правіць- Царква святой Вольгі
- Малітоўны дом евангельскіх хрысціян
Інфраструктура
правіць- Лясніцтва
- Сярэдняя школа
- Дом культуры
- Бібліятэка
- Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны
правіць- Помнік землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
- Каля вёскі 2 паселішчы эпохі мезаліту
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 21 марта 1988 г. № 120 Об изменении в административном делении Пинского района Архівавана 31 мая 2012.
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Со́шна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 92. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх