Сінькі (Смаргонскі раён)
Сінькі́[1] (трансліт.: Sińki, руск.: Синьки) — аграгарадок у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Сінькоўскага сельсавета.
Аграгарадок
Сінькі
| ||||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьРазмешчаны за 12 км на паўднёвы ўсход (за 17 км на поўдзень[2]) ад горада Смаргонь, за 250 км ад Гродна[2], за 90 км паўночны захад ад Мінска, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Залессе[2], на рацэ Драй.
Гісторыя
правіцьУ сярэдзіне XIX — пачатку XX стагоддзяў сядзіба з вёскай у Беніцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні, уласнасць Антушэвічаў. Паводле інвентара 1864 года ў вёсцы 40 жыхароў. У 1889 годзе 11 двароў, 75 жыхароў (усе праваслаўнага веравызнання). У 1901 годзе адкрыта школа царкоўнай граматы. З 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета.
Па стане на 1 студзеня 2004 года 134 двары, 319 жыхароў.
Насельніцтва
правіцьІнфраструктура
правіцьУ вёсцы функцыянуюць: фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, крама.
Памятныя мясціны
правіць- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[2].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ а б в г д БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Сінькі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 407. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Дулеба Г. І. З гісторыі населеных пунктаў // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Смаргонскага раёна : Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 2004.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сінькі (Смаргонскі раён)