Юравічы (Полацкі раён)

вёска ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Ю́равічы[1] (трансліт.: Juravičy, руск.: Юровичи) — вёска ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Палатоўскага сельсавета. За 15 км на паўночны ўсход ад Полацка, на аўтамабільнай дарозе Н3201 ПолацкУладзіміраўка.

Вёска
Юравічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 75 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 214
Аўтамабільны код
2
СААТА
2238853071
Юравічы на карце Беларусі ±
Юравічы (Полацкі раён) (Беларусь)
Юравічы (Полацкі раён)
Юравічы (Полацкі раён) (Віцебская вобласць)
Юравічы (Полацкі раён)

Гісторыя

правіць

Упершыню згадваецца ў 1527 годзе як вёска цэнтр маёнтка Глябовічаў[2]. Згадваецца ў Полацкай рэвізіі 1552 года. У 1840-х гадах была пабудавана прыдарожная карчма. У 1886 годзе ў вёсцы размяшчалася валасное праўленне Юравіцкай воласці Полацкага павета. Вёска складалася з 9 двароў. Працавала школа і дзейнічаў царкоўны прыход. Праводзілася 2 кірмашы: 15 жніўня і 8 верасня. Працавала вучылішча Міністэрства народнай асветы, вінная лаўка.

У 1914 годзе пабудавана праваслаўная царква Раства Прасвятой Багародзіцы.

Пасля заключэння Брэсцкага міру 1918 года вёска апынулася на тэрыторыі, якая кантралявалася нямецкімі войскамі[3]. У 1921 годзе працавала паштовае аддзяленне. З 1922 года, зноў, цэнтр Юравіцкай воласці Полацкага павета. У 1923 годзе вёска складалася з 28 двароў. З 21 жніўня 1925 года цэнтр Юравіцкага сельсавета Полацкага раёна Полацкай акругі. У 1929 годзе створаны сельскагаспадарчы карцель «Кастрычнік». У 1940 годзе вёска складалася са 120 двароў.

Падчас нямецкай акупацыі (1941—1944) у вёсцы быў размешчаны гарнізон. У красавіку 1943 года савецкімі партызанамі з 3-й Беларускай брыгады, быў падарваны мост праз р. Палата.

У 1944 годзе калгас «Кастрычнік» аднавіў сваю працу. З 16 ліпеня 1954 года вёска ў складзе Палатоўскага сельсавета. 18 ліпеня 1959 года калгас перайменаваны ў «Чырвоны Кастрычнік» Захарніцкага сельсавета. У 1946 годзе вёска складалася з 50 двароў. З 20 мая 1960 года ў складзе Грамоўскага сельсавета[4]. З 8 сакавіка 1960 года ў складзе саўгаса «Тросніца», з 1 студзеня 1964 года — саўгаса імя Жыжова. З 17 ліпеня 1964 года цэнтр адноўленага Юравіцкага сельсавета[5]. У 1968 годзе вёска складалася з 95 двароў. У 1979 годзе вёска складалася са 108 двароў. У 1999 годзе вёска складалася з 48 двароў. 21 чэрвеня 2000 года цэнтр Юравіцкага сельсавета перанесены ў вёску Захарнічы.

10 кастрычніка 2013 года пасля скасавання Юравіцкага сельсавета Юравічы ўвайшлі ў склад Палатоўскага сельсавета[6].

Насельніцтва

правіць

Інфраструктура

правіць

У вёске дзейнічае няпоўная сярэдняя школа, магазін, аддзяленне сувязі РУП «Белпошта», Юравіцкае лясніцтва.

Славутасці

правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі: у 3 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; [рэдкал.: В. Л. Насевіч (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1/ — Мінск: Белкартаграфія, 2009. — 244, [3] с.: каляр. карты, іл., партр., гербы, тэкст. — С. 104. — ISBN 978-985-508-060-3.
  3. Полоцк: исторический очерк / АН БССР, Ин-т истории; [Ред. П. Т. Петриков]. — 2-е изд., перераб. и доп. — Минск: Наука и техника, 1987. — 319 с. — С. 144.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2018. Праверана 23 чэрвеня 2015.

Літаратура

правіць
  • З гісторыі населеных пунктаў / Падрыхт. С. С. Чарняўская // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Полацкага раёна / Рэдкал.: І. Б. Каросцік і інш.; Уклад. С. С. Чарняўская; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: Вышэйшая школа, 1999. — 699, [2] с.: іл. — С. 692. — ISBN 985-06-0447-6.

Спасылкі

правіць