Відзюны

вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Відзю́ны[1] (трансліт.: Vidziuny, руск.: Видюны) — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Міхалішкаўскага сельсавета.

Вёска
Відзюны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 5 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1591
Аўтамабільны код
4
СААТА
4246823036
Відзюны на карце Беларусі ±
Відзюны (Беларусь)
Відзюны
Відзюны (Гродзенская вобласць)
Відзюны

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 36 км на паўночны ўсход ад Астраўца, на р. Ашмянка (прыток Віліі).

Гісторыя правіць

У 1594 годзе сяло ў складзе маёнтка Меднік, аддана ў заклад скарбоваму ВКЛ Лукашу Мамонічу. У 1604 годзе ўласнасць Адама Кенішкі.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Расійскай імперыі. У XIX ст. засценак у Віленскім павеце Віленскай губерні. У 1865 годзе ў засценку 8 рэвізскіх душ. У 1893 годзе вёска ў Варнянскай воласці. У 1905 годзе жыхары вёскі мелі 94 дзесяціны зямлі.

З 1920 года вёска ў складзе Сярэдняй Літвы, з 1922 — у Польшчы. Належала да Гервяцкай гміны Віленска-Трокскага павета Віленскага ваяводства.

З 1939 года — у БССР. З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Міхалішкаўскім сельсавеце Астравецкага раёна Вілейскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нацысцкай акупацыяй. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў Гродзенскай вобласці.

Насельніцтва правіць

  • 1893 год — 48 жыхароў, 7 двароў.
  • 1905 год — 50 жыхароў.
  • 1909 год — 68 жыхароў, 7 двароў.
  • 1938 год — 89 жыхароў, 19 двароў.
  • 1959 год — 39 жыхароў.
  • 1970 год — 37 жыхароў.
  • 2004 год — 13 жыхароў, 8 гаспадарак.
  • 2014 год — 5 жыхароў, 3 гаспадаркі.
  • 2019 год — 5 жыхароў.

Зноскі правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Віндзю́ны

Літаратура правіць

Спасылкі правіць