Віктар Іванавіч Валюшыцкі

(Пасля перасылкі з Віктар Валюшыцкі)

Віктар Іванавіч Валюшыцкі (4 лютага 1962, г. Давыд-Гарадок, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Віктар Іванавіч Валюшыцкі
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Нараджэнне 4 лютага 1962(1962-02-04) (62 гады)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць эканаміст, палітык, інжынер
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 4 лютага 1962 года ў г. Давыд-Гарадок Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, інжынер па эксплуатацыі аўтатранспарту; Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, менеджар-эканаміст.

Працаваў старшым дыспетчарам, інжынерам-тэхнолагам брэсцкай АТЭК-1; інструктарам, другім сакратаром, першым сакратаром Ленінскага раённага камітэта ЛКСМБ г. Брэста; першым сакратаром Брэсцкага гарадскога камітэта ЛКСМБ; намеснікам загадчыка арганізацыйнага аддзела Ленінскага раённага камітэта КПБ г. Брэста; начальнікам аддзела комплекснага эканамічнага і сацыяльнага развіцця, начальнікам аддзела па кіраванні камунальнай маёмасцю і прыватызацыі Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта; дырэктарам, генеральным дырэктарам ААТ «Брэсцкі цэнтральны ўнівермаг».

Выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё правіць

Жанаты, мае сына.

Зноскі

Спасылкі правіць