Віктар Савельевіч Саенка
Віктар Савельевіч Саенка (10 ліпеня 1937, Дніпрадзэржынск) — беларускі архітэктар.
Віктар Савельевіч Саенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 ліпеня 1937 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў Ленінградскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1963 годзе. З 1963 па 1969 год працаваў у праектных арганізацыях Уфы, Макііўкі Данецкай вобласці, з 1969 года — галоўны архітэктар праектаў у Гомельграмадзянпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1966 года. Пражывае ў Гомелі.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: кварталы 68, 95 (1963), мікрараён Цэнтр-1 (1964), жылы раён Тужылаўка (1964—1967, у аўтарскім калектыве) ва Уфе, мікрараён № 11 у Макііўцы (1967), дзве дзіцячыя спартыўныя школы (1970—1976), гасцініца абкама КПБ, 13-павярховы інтэрнат Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту па Чырвонаармейскай вуліцы, 4А (1973), інжынерна-вылічальны цэнтр аблаўтатрэста па Рэчыцкім праспекце (1975) у Гомелі, 12-павярховы інтэрнат педінстытута ў Мазыры (1977), крыты рынак у Бабруйску (1985), 9-павярховы жылы дом з кватэрамі ў розных узроўнях у Светлагорску (1986).
Зноскі
Літаратура
правіць- Саенко Виктор Савельевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)