Віктар Уладзіміравіч Русак

Віктар Уладзіміравіч Русак (4 мая 1955, Мінск, БССР) — беларускі ваенны і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. Палкоўнік.

Віктар Уладзіміравіч Русак
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Нараджэнне 4 мая 1955(1955-05-04) (68 гадоў)
Дзейнасць палітык, ваенны
Ваенная служба
Званне
Палкоўнік
Палкоўнік
Узнагароды
медаль «За бездакорную службу» I ступені медаль «За бездакорную службу» II ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 4 мая 1955 года ў г. Мінску.

Скончыў факультэт радыёфізікі і фізічнай электронікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта; Вышэйшыя курсы КДБ СССР у г. Мінску і г. Ташкенце.

Праходзіў службу ў аператыўных падраздзяленнях Цэнтральнага апарату КДБ БССР на пасадах начальніка Асіповіцкага раённага аддзялення, Бабруйскага гарадскога аддзела ўпраўлення КДБ па Магілёўскай вобласці, начальніка аддзела, намесніка начальніка, начальніка галоўнага ўпраўлення эканамічнай бяспекі КДБ Рэспублікі Беларусь.

У 1998 годзе працаваў начальнікам 1-га аддзела ўпраўлення эканамічнай бяспекі, па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Камітэта дзяржаўнай бяспекі[1].

У 20122016 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды правіць

Санкцыі ЕС правіць

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, 2 лютага 2011 года быў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[2]. Рашэннем Еўрапейскага савета ад 15 кастрычніка 2012 года Русак як начальнік упраўлення эканамічнай бяспекі КДБ быў прызначаны адказным за пераслед КДБ грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі[3].

Асабістае жыццё правіць

Жанаты, мае трох дзяцей.

Зноскі

Спасылкі правіць