Віктар Якаўлевіч Крышчановіч
Віктар Якаўлевіч Крышчано́віч (18 лістапада 1915, Багатол, Томская губерня, Расійская імперыя — 1982) — савецкі беларускі географ, вучоны ў галіне картаграфіі і геадэзіі. Заснавальнік кафедры геадэзіі і картаграфіі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт.
Віктар Якаўлевіч Крышчановіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 лістапада 1915 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1982 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | картограф, surveyor |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат геаграфічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў горадзе Багатол (цяпер — у Краснаярскім краі), куды падчас Першай сусветнай вайны эвакуіраваліся яго бацькі, Якаў Гаўрылавіч і Дамініка Міхайлаўна.
Скончыў школу-сямігодку ў Мінску, пасля чаго ў 1930—1933 гадах вучыўся ў транспартна-эканамічным тэхнікуме, затым два гады працаваў у планавым аддзеле Галоўдзяржтранса БССР.
У 1935 годзе паступіў на геаграфічны факультэт БДУ, які скончыў у 1940 годзе з адзнакай і застаўся працаваць на кафедры асістэнтам.
У 1940 годзе быў прызваны ў РСЧА, служыў у тапаграфічным атрадзе ў Гродне. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. У пачатку вайны трапіў у акружэнне пад Мінскам, трапіў у палон, але праз 10 дзён збег і ўдзельнічаў у беларускім падполлі са жніўня 1941 па верасень 1943 года, працуючы ў акупаваным Мінску стрэлачнікам і чарцёжнікам на чыгунцы, уваходзячы ў групу падпольнага райкама партыі[1].
У кастрычніку 1943 года па заданні райкама партыі быў камандзіраваны ў партызанскі атрад імя Катоўскага, які ўваходзіў у Асвейскую брыгаду імя Фрунзэ (камандзір — І. К. Захараў), затым — у спецгрупу гэтай брыгады.
Пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі ўлетку 1944 года адразу быў накіраваны на працу ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
Навуковая дзейнасць
правіцьВ. Я. Крышчановіч зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё картаграфіі ў Беларусі[2]. Віктар Якаўлевіч кіраваў кафедрай з дня яе стварэння (1 кастрычніка 1969) па 1980 год.
Віктар Якаўлевіч удзельнічаў у стварэнні Атласа БССР (1958). Ён узначаліў навуковае даследаванне — «Вывучэнне насельніцтва Беларусі і яго картаграфаванне па выніках Усесаюзных перапісаў 1959 і 1970 гг.». Пад яго кіраўніцтвам супрацоўнікі кафедры ўдзельнічалі ў стварэнні адзінай Дзяржаўнай карты насельніцтва СССР, выдадзенай у 1975 годзе. Дзякуючы яго актыўнай падтрымцы развівалася цеснае супрацоўніцтва з картаграфічнай фабрыкай № 2 ГУГК СССР і кафедрай картаграфіі МДУ.
За час працы на кафедры В. Я. Крышчановічам было апублікавана 58 навукова-метадычных работ, а таксама падрыхтавана 3 рэцэнзіі на падручнікі па картаграфіі, якія выдаюцца ў МДУ. Віктар Якаўлевіч удзельнічаў у чатырох Усесаюзных канферэнцыях па картаграфіі.
Педагагічная дзейнасць
правіцьПедагагічная дзейнасць на геаграфічным факультэце звязана з дысцыплiнамi тапографа-картаграфічнага профілю. Па гэтых прадметах ён чытаў лекцыі, праводзіў лабараторныя заняткі, а таксама палявую і вытворчую практыкі.
Узнагароды і прэміі
правіцьЗа сваё жыццё ён быў узнагароджаны знакам «Выдатнік геадэзіі і картаграфіі СССР», шасцю медалямі, Граматай Вярхоўнага Савета БССР, 19-ю Ганаровымі граматамі і падзячнымі граматамі.
Выбраная бібліяграфія
правіць- Крищанович В. Я. Южные районы Минской области / Автореф. дис. на соиск. учен. степ. канд. геогр. наук, 1955.
- Мартинкевич Ф. С., Крищанович В. Я. Белорусская ССР в шестой пятилетке. Минск, 1956. — 48 с. (О-во по распространению политических и научных знаний Белорусской ССР; № 17)
- Крищанович В. Я. Лабораторные занятия по картографии: Задания и метод. указания для студентов геогр. фак. ун-тов / М-во высш., сред. спец. и проф. образования БССР. Белорус. гос. ун-т им. В. И. Ленина. — Минск : Изд-во Белгосун-та, 1960. — 115 с., 15 отд. л. карт.
- Крищанович В. Я., Жмойдяк Р. А., Медведев Б. А. Лабораторные занятия по геодезии. — Минск : Вышэйш. шк., 1968. — 170 с.
- Жмойдяк Р. А., Крищанович В. Я., Медведев Б. А. Лабораторные занятия по топографии с основами геодезии: [Для геогр. фак. вузов] — 2-е изд., перераб. и доп. — Минск : Вышэйшая школа, 1979. — 295 с.