Вікіпедыя:Галасаванні/Архіў/2009—2018
Гэта архіў, створаны ў 2009—2018 годзе, але размовы, прывязаныя да гэтай архіўнай старонкі, магчыма, не вяліся ў той час. Калі ласка, не змяняйце змест гэтай старонкі. Глядзіце актуальныя размовы, або спіс архіваў. |
Вікіпедыст года
Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен.
Мэтай гэтага Галасавання з’яўляецца заахвочванне работы вікіпедыстаў, якія на думку супольнасці шмат працавалі і чыя праца адзначыла 2017 год у Вікіпедыі. Патрабаванне для кандыдата адно: мець больш за 1000 правак (акрамя намінацыі «Пачатковец года». У гэтай намінацыі патрабаванне іншае: першая праўка зроблена ў 2017 годзе). Права голасу мае кожны вікіпедыст. Галасаванне шляхам стварэння подпісаў з імем карыстальніка, за якога вы хочаце галасаваць. Галасаванне пачынаецца 15 студзеня і заканчваецца 31 студзеня 2018 года. Пераможцам у намінацыі стае вікіпедыст, які мае лепшую розніцу галасоў За і Супраць. Калі розніца аднолькавая, то выйграе той, хто мае больш галасоў За. Правілы яшчэ дапрацоўваюцца, заўвагі і выпраўленні вітаюцца. --Artificial123 (размовы) 20:37, 3 студзеня 2018 (MSK)[адказаць]
Адміністратар года
Даглядчык года
Адказны ўдзельнік года
Пачатковец года
Артыкулы пра цырымоніі Оскар
Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен.
Зараз маем Оскар 1934 і Оскар, кінапрэмія, 2017. І там і там — аб цырымоніі ўручэння за канкрэтны год. Трэба зрабіць аднастайна. Больш падрабязна пра абмеркаванне можна пачытаць на адпаведнай старонцы. Адзіны варыянт прапануецца вызначыць шляхам галасавання.
Правілы правядзення:
- Да галасавання дапускаюцца аўтапацверджаныя ўдзельнікі на момант пачатку галасавання.
- Па кожнай прапанове можна прагаласаваць "за" або "супраць".
- Адзін удзельнік можна прагаласаваць адразу за некалькі варыянтаў (у тым ліку "за" ўсе ўвогуле).
- Пры жаданні, кожны можа дапісаць свой варыянт наймення і прагаласаваць за яго.
- Галасы можна (але не абавязкова) суправаджаць кароткімі (1-2 сказы) каментарыямі/тлумачэннямі. Больш поўныя каментарыі варта пісаць у абмеркаванні перайменавання.
- Свае галасы можна скасоўваць шляхам закрэслівання <s></s>. Закрэсліваць варта ўвесь голас з каментарыем, подпісам і часам, абавязкова ў канцы дапісаўшы новы каментарый і новы подпіс з новым часам.
- У раздзеле "Заўвагі" можна пакідаць пытанні/заўвагі па правілах і іншых датычных непасрэдна галасавання пытаннях. Задаваць пытанні іншым удзельнікам, каментаваць і крытыкаваць іх галасы, іншым чынам "праводзіць выбарчую кампанію" тут недапушчальна — гэта варта рабіць у абмеркаванні перайменавання.
- Пераможца вызначаецца па большай колькасці «галасы "за" мінус галасы "супраць"». Калі роўную рознасць мае некалькі артыкулаў, абіраецца той, за які менш галасоў "супраць". Калі і такіх некалькі, абіраецца той, за якога раней быў пададзены апошні голас "за".
- Галасаванне пачынаецца з моманту стварэння і працягваецца да 08:00 1 мая.
Оскар год
- Супраць. Незразумела, хто такі/што такое Оскар і чаму лічбы пасля яго. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 20:54, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Супраць. Не адпавядае правілам наймення артыкулаў.--Dzianis Niadbajla (размовы) 21:04, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Супраць. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:00, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Супраць. Не адпавядае правілам наймення артыкулаў.--VladimirZhV (размовы) 23:23, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Супраць. Віт; размовы 09:05, 21 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- За. Самы распаўсюджаны запыт пры пошуку і самае зразумелае найменаванне. --Kalinowski (размовы) 15:14, 21 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Оскар, год
- За. Віт; размовы 14:14, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- За.--Dzianis Niadbajla (размовы) 15:41, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Супраць. Хто такі Оскар? Прабачце, можа быць, што такое яно ёсць? :)--VladimirZhV (размовы) 20:27, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Супраць. Незразумела, хто такі/што такое Оскар і чаму лічбы пасля яго. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 20:52, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- За самы лаканічны варыянт. Оскар не патрабуе ўдакладненняў, бо ўсе і так разумеюць, пра што ідзе гаворка --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:32, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Супраць. Усе і так разумеюць, што такое "Гродна", але маем назвы кшталту "Горад Гродна". Таму і тут варта ўдакладніць. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:02, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Оскар, цырымонія, год
- Супраць. Цягнічок з дзвюх косак (прытым, што апошняе слова ніяк не дапасавана да астатніх) - гэта занадта. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 20:36, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Супраць. Асабліва супраць цырымоніі.--VladimirZhV (размовы) 20:40, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Супраць. Вельмі грувастка.--Dzianis Niadbajla (размовы) 21:05, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Супраць. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:03, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Супраць. Віт; размовы 09:06, 21 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Оскар, кінапрэмія, год
- Супраць. Цяжкае для ўспрымання (як і папярэдняе з "цырымоніяй"). Выглядае ненатуральнаю з-за таго, што апошняе слова ніяк не дапасавана да астатніх. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 20:49, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Супраць. Вельмі грувастка.--Dzianis Niadbajla (размовы) 21:05, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- За. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:04, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Супраць. У нас нават асноўны артыкул без удакладнення, што гэта кінапрэмія, а года няма ў арыгінальнай назве. Віт; размовы 09:11, 21 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Кінапрэмія «Оскар» год
- За. Добрая назва, нават услых калі прачытаць, гучыць нармальна. Прынамсі, перасылка такая будзе вельмі карыснай. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 20:35, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Супраць. Не адпавядае правілам наймення артыкулаў.--Dzianis Niadbajla (размовы) 21:06, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Супраць. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:05, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Супраць. Не адпавядае правілам наймення.--VladimirZhV (размовы) 23:24, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Супраць. У нас нават асноўны артыкул без удакладнення, што гэта кінапрэмія, а года няма ў арыгінальнай назве. Віт; размовы 09:12, 21 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Кінапрэмія «Оскар», год
- За. --Artificial123 (размовы) 14:17, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- За. Зразумелая, універсальная і адпавядае прынятаму тут фармату назваў артыкулаў.--VladimirZhV (размовы) 20:22, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- За.
З наяўных варыянтаў самы лепшы.Адзіны недахоп - нязручныя для прамога набору двукоссі. Я бы прапанаваў варыянт "Оскар, кінапрэмія XXXX года". --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 20:32, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць] - Супраць. Навошта пісаць кінапрэмія, ды яшчэ і год? Колькі Вашых знаёмых ведаюць Оскара — сына Вільгельма II, ці Оскара — героя ірландскай міфалогіі? Я апрасіў першых 4 сваіх знаёмых, яны, магчыма, такія тупыя :) Але ўсе адказалі «Оскар» — гэта прэмія за фільмы.--Dzianis Niadbajla (размовы) 22:16, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- За. Знаёмыя ўсё адно будуць чытаць Вікіпедыю на нормальном человеческом языке. А гэты варыянт самы зразумелы ды тэхнічна правільны. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:07, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- За.--Hanylka (размовы) 23:45, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Супраць. У нас нават асноўны артыкул без удакладнення, што гэта кінапрэмія, а года няма ў арыгінальнай назве. Віт; размовы 09:13, 21 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Супраць. Згодзен са спадаром Dzianis Niadbajla. 99% чытачоў вікіпедыі пры пошуку артыкула будуць уводзіць "оск...", а не "кінапрэмія «оск...". --Kalinowski (размовы) 15:19, 21 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- За. --JerzyKundrat (размовы) 16:44, 21 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
n-я цырымонія «Оскар»
- За, гэты варыянт лічу найбольш прымальным. Нагадваю, што афіцыйная назва прэміі 6th Academy Awards. Назвы з годам зрабіць перанакіраваннем. Віт; размовы 14:17, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Супраць. Хто ведае нумар цырымоніі ў 2017 годзе? Толькі фанаты.--VladimirZhV (размовы) 20:24, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Супраць. Мала хто ведае парадкавы нумар цырымоніі. Зрэшты, перасылка з такой назвы мае поўнае права на існаванне. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 20:56, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Супраць. Можа яшчэ і год дапісаць, каб зусім дакладна было :)--Dzianis Niadbajla (размовы) 21:33, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Супраць. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:07, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Оскар, кінапрэмія XXXX года
- За. Думаю, найбольш натуральны з моўнага погляду варыянт. Загаловак дае вычарпальную і адназначную інфармацыю пра тэму артыкула. Да таго ж, лёгка набраць на клавіятуры (ніякіх двукоссяў). --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 20:45, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Супраць выглядае так, быццам бы кожны год новая кінапрэмія (а насамрэч кожны год новая цырымонія ўручэння адной і той жа кінапрэміі) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:35, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Супраць У XXXX годзе была адзіная такая? У наступным і папярэдніх называлася інакш? Або праводзілася не ў галіне кінематаграфіі?--VladimirZhV (размовы) 21:52, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Супраць. Навошта пісаць кінапрэмія, ды яшчэ і год? Колькі Вашых знаёмых ведаюць Оскара — сына Вільгельма II, ці Оскара — героя ірландскай міфалогіі?--Dzianis Niadbajla (размовы) 22:03, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Супраць. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:08, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Супраць. Увогуле, мы жа называем артыкул 18-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад», а не Лістапад, кінафестываль 2011 года! Віт; размовы 09:16, 21 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Заўвагі
- Спадар Арціфішл, так, забыў дадаць — вызначаем як будуць называцца артыкулы, усе астатнія варыянты дапушчальны ў якасці перасылак, пісаць аб гэтым у галасаванні не варта.--Artsiom91 (размовы) 14:21, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Y Зроблена. --Artificial123 (размовы) 14:25, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Вынік
Найбольшую падтрымку атрымаў варыянт "Кінапрэмія «Оскар», год" (6-3=3), далей ідзе "Оскар, год" (3-3=0), астатнія варыянты маюць не больш за выніковае "-2".--Artsiom91 (размовы) 20:17, 1 мая 2017 (+03)[адказаць]
Аб'екты PGC
Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен.
Прапануецца зрабіць заліўку аб'ектаў PGC. Поўная база ёсць, праграма для пераўтварэння яе ў нармальны вікі-выгляд напісана і можа быць дапрацавана пры патрэбе. Колькасць артыкулаў можа быць заліта любая, але навігацыю тыпу такой з-за асаблівасцей праграмы прасцей зрабіць для вялікай колькасці, чым для малой. Прыклад артыкула тут. Афармленне, катэгорыі і іншыя прыкметы нармальнага артыкула зроблены.
Галасаванне працягваецца з 27 сакавіка 00:00 на працягу двух тыдняў. --Artificial123 (размовы) 15:17, 25 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
За
Супраць
- Супраць. --JerzyKundrat (размовы) 17:06, 25 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Супраць. Мэта Вікіпедыі не колькасць, а якасць, што вельмі яскрава адлюстраваў прыкладамі Сп. Weintrauber на форуме.--Dzianis Niadbajla (размовы) 19:39, 25 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Супраць. Нізкая інфарматыўнасць залітых артыкулаў і адсутнасць перспектыў напаўнення. --Rymchonak (размовы) 20:21, 25 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Супраць. --Kiryienka (размовы) 14:14, 26 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Супраць --Weintrauber (размовы) 09:03, 27 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Супраць. Інфармацыя карысная, але для артыкулаў яе замала. Думаю, значна лепей стварыць каля 1000 спісаў.--Hanylka (размовы) 22:56, 27 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Устрымліваюся
- Устрымліваюся. Увогуле я падтрымліваю гэтую ініцыятыву, але 900 тысяч? Не ведаю… Я, канешне, вельмі люблю Швецыю і шведаў, але шведская вікіпедыя — не той прыклад, на які трэ было б глядзець беларускім вікіпедыстам, думаю.Віт; размовы 18:14, 27 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Пытанні
1) На форуме ўжо выказваліся пра розныя адмоўныя моманты, але то так падумалі мы (а мала лі што мы там сабе падумалі, прымроіцца ж усялякае). Таму цікава: які сэнс у гэтае дзеянне ўкладаеце Вы? 2) «Колькасць артыкулаў можа быць заліа любая» — па-першае, усё ж хацелася б дакладную лічбу: колькі Вы плануеце агулам заліць? Па-другое: у каталозе, як нам кажа адпаведны артыкул, 983 261 галактыка. Наўрад ці будзеце ўсе іх заліваць (я спадзяюся), а калі так — які тады ў гэтым сэнс, што будзе залітая толькі частка з іх, і чым, напрыклад, заліты артыкул PGC-100500 цікавейшы за пакрыўджаны незаліты PGC-666? 3) Які далейшы лёс залітых артыкулаў на вашу думку? Якія перспектывы іх далейшага развіцця? --Weintrauber (размовы) 19:23, 25 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
- 1. Павялічэнне колькасці артыкулаў.
- У ідэале хацелася б усе.
- Па меры паступлення новай інфармацыі ў каталогі артыкулы могу папаўняцца. --Artificial123 (размовы) 19:27, 25 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Усе 900 тысяч!? O_O.
Матка боска…Спадяюся, гэта быў жарт. Вы ўяўляеце наступствы для радзела такой заліўкі? --Weintrauber (размовы) 19:40, 25 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]- Зменшыцца нікому не патрэбны паказчык глыбіні. --Artificial123 (размовы) 19:46, 25 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Ну скажам, глыбіня і мне не цікавая, хоць я люблю розныя лічбы :). Але рэпутацыя радзела як крыніцы інфармацыі Вас таксама не цікавіць? --Weintrauber (размовы) 20:04, 25 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Я не пішу і ніколі не пісаў для кагосьці. --Artificial123 (размовы) 20:18, 25 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Ну скажам, глыбіня і мне не цікавая, хоць я люблю розныя лічбы :). Але рэпутацыя радзела як крыніцы інфармацыі Вас таксама не цікавіць? --Weintrauber (размовы) 20:04, 25 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Зменшыцца нікому не патрэбны паказчык глыбіні. --Artificial123 (размовы) 19:46, 25 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
- Усе 900 тысяч!? O_O.
Вынік
Агулам пададзена 8 галасоў, усе ад правамоцных выбаршчыкаў, у т.л. за — 1 голас (12,5 %), супраць — 6 (75 %), устрымаўся — 1 (12,5 %). Такім чынам, прапанова не ўхвалена. --Максім Л. (размовы) 21:44, 9 красавіка 2017 (+03)[адказаць]