Бро́вар, вінакурня, вінакурны завод — традыцыйнае вытворчае збудаванне, дзе варылі піва, гналі гарэлку.

Сучасны прыватны бровар у Германіі
Бровар пры сядзібе Жылінскіх у Завалочыцах

На Беларусі бровар вядомы з XVI стагоддзя ў замках, сядзібах, пры корчмах і аўстэрыях. Размяшчалі бровар каля рэк і сажалак, у асобных выпадках — у дварах. Будавалі пераважна драўляныя, пазней мураваныя. Часта ў комплекс бровара ўваходзілі саладоўня з сушыльняй, варыўня, дзе захоўвалі гародніну і харчовыя прыпасы, лазня, а таксама жыллё.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць