Віталь Іванавіч Талапін

вучоны ў галіне фармакалогіі

Віталь Іванавіч Тала́пін[3] (руск.: Виталий Иванович Талапин; нар. 15 лютага 1935[3]) — беларускі вучоны ў галіне фармакалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1971), прафесар (1984[4]). Акадэмік Міжнароднай акадэміі экалогіі, акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі. Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь (1999)[5][6].

Віталь Іванавіч Талапін
Дата нараджэння 15 лютага 1935(1935-02-15)[1] (89 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, урач, выкладчык універсітэта, вынаходнік
Навуковая сфера фармакалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[2] (1971)
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомыя вучні Генадзь Георгіевіч Кандраценка
Прэміі
Узнагароды
Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў горадзе Ржэў (Цвярская вобласць Расіі). У 1959 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут, застаўся ў аспірантуры пры ім[4] і працаваў да 1972[3] года. У 1965 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1971 годзе — доктарскую[4]. З 1972 года В. І. Талапін у Беларускім навукова-даследчым інстытуце санітарыі і гігіены, з 1984 года прафесар, у 1988—1995[4] гадах — дырэктар інстытута.

Навуковая дзейнасць

правіць

Навуковыя працы па комплексным вывучэнні фармакалогіі, энтэрахрамафіннай клеткавай сістэме[6]. Апублікавана больш за 350 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій[4]. Аўтар больш за 100 вынаходстваў, у тым ліку 7 патэнтаў развітых краін[4]. Пад кіраўніцтвам В. І. Талапіна падрыхтаваны 20 кандыдатаў навук, 2 дактары навук[4].

Сярод апублікаваных прац:

  • Фармако-терапевтический справочник дерматолога / Н. З. Яговдик, А. С. Новицкий, В. И. Талапин. — Минск : Беларусь, 1978. — 175 с.;
  • Актуальные вопросы медицинского обеспечения агропромышленных комплексов, Влияние природных и социально-экономических зон республики на здоровье населения : Сб. науч. тр. / Белорус. н.-и. сан.-гигиен. ин-т, Белорус. науч. о-во гигиенистов и сан. врачей; [Редкол.: Талапин В. И. (гл. ред.) и др.]. — Минск : Б. и., 1987. — 117 с.; 20 см;
  • Фармакотерапия инфекционных болезней : Справ. пособие / В. М. Баран, В. И. Талапин. — Мн.: Вышэйшая школа, 1995. — 243 с. — ISBN 985-06-0057-8.

Узнагароды і званні

правіць

Крыніцы

правіць
  1. а б Тала́пін Віталь Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — ТрыоМн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 398. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
  2. а б Зводны электронны каталёг бібліятэк Беларусі — 2015.
  3. а б в БелЭн 2002.
  4. а б в г д е ё ж Директоры центра. Талапин Виталий Иванович Архівавана 17 красавіка 2024. (руск.) // Навукова-практычны цэнтр гігіены
  5. Аб прысваенні В. І. Талапіну ганаровага званія «Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь» : указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 сакавіка 1999 г. № 174 // Збор дэкрэтаў, указаў Прэзідэнта і пастаноў Урада Рэспублікі Беларусь. ― 1999. — № 9. — С. 63.
  6. а б Талапін, Віталь Іванавіч (доктар медыцынскіх навук; нар. 1935) // Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць