Віталь Мікалаевіч Булыга

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Віталь Булыга)

Віталь Мікалаевіч Булыга (нар. 12 студзеня 1980, Магілёў) — беларускі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2003—2008).

Футбол
Віталь Булыга
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Віталь Мікалаевіч Булыга
Нарадзіўся 12 студзеня 1980(1980-01-12)[1][2][…] (44 гады)
Грамадзянства  Беларусь
 Расія
Рост 176 см
Вага 73 кг
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
1996—2002 Беларусь Дняпро-Трансмаш (Магілёў) 88 (21)
1996—1999   Беларусь Дняпро-2 (Магілёў) 60 (15)
2002—2006 Расія Крылы Саветаў (Самара) 50 (4)
2003   Расія Уралан (Эліста) 8 (2)
2004   Расія Амкар (Перм) 21 (2)
2006—2007 Расія Том (Томск) 34 (2)
2008 Расія Прамень-Энергія (Уладзівасток) 30 (5)
2009 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 9 (1)
2010 Расія Салют (Белгарад) 20 (5)
2010 Расія Шыннік (Яраслаўль) 17 (2)
2011 Расія Жамчужына (Сочы) 15 (2)
2011—2012 Расія Газавік (Арэнбург) 25 (1)
2012 Беларусь Белшына (Бабруйск) 11 (4)
2013 Беларусь Дняпро (Магілёў) 22 (2)
2015 Расія Сахалін (Южна-Сахалінск) 13 (2)
2015 Беларусь Дынама (Мінск) 9 (0)
2016 Беларусь Белшына (Бабруйск) 14 (6)
Нацыянальная зборная[* 2]
2000—2001 Беларусь Беларусь (да 21) 12 (6)
2003—2008 Беларусь Беларусь 37 (8)
Трэнерская кар’ера
2018—2019 Беларусь Дынама (Мінск) сп. дыр.
2019—2021 Расія Тамбоў трэнер
2021 Расія Кубань (Краснадар) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 красавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 лістапада 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

правіць

У 1997—2002 гадах выступаў у магілёўскім «Дняпро-Трансмаш». У 2009 годзе — за барысаўскі БАТЭ. З 2002 года гуляў у чэмпіянаце Расіі за клубы Прэм’ер-лігі і Першай лігі. У расійскай Прэм’ер-лізе ўсяго правёў 143 гульні, забіўшы 15 галоў.

У жніўні 2011 года на правах свабоднага агента перайшоў у расійскі клуб «Газавік» з Арэнбурга, які выступаў у Першынстве Футбольнай нацыянальнай лігі Расіі (другі дывізіён чэмпіянату Расіі). У канцы ліпеня 2012 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[3], стаў адным з лідараў бабруйскай каманды.

У сакавіку 2013 года пасля дзесяцігадовага перапынку вярнуўся ў «Дняпро». Стаў капітанам каманды, выступаў на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. У чэрвені 2013 года атрымаў траўму і выбыў да верасня, пасля вярнуўся ў асноўны склад. Выратаваў «Дняпро» ад вылету ў Першую лігу, аформіўшы дубль у стыкавым матчы з «Гарадзеяй». У студзені 2014 года кантракт з «Дняпром» быў разарваны[4].

У сезоне 2014 заставаўся без клуба, у якасці аматара выступаў у клубе «Хімвалакно» ў чэмпіянаце Магілёва[5]. У студзені 2015 года накіраваўся на прагляд у расійскі клуб «Сахалін» і ў лютым падпісаў з ім кантракт[6].

У ліпені 2015 года стаў трэніравацца разам з мінскім «Дынама». 24 ліпеня падпісаў кантракт з клубам[7]. У складзе дынамаўцаў стаў пераважна выхадзіць на замену. Па заканчэнні кантракта ў снежні 2015 года пакінуў «Дынама»[8].

У студзені 2016 года далучыўся да складу «Белшыны»[9]. Стаў капітанам бабруйскага клуба, у 14 матчах чэмпіянату забіў 6 галоў. У ліпені 2016 года пакінуў «Белшыну»[10].

У ліпені 2017 года згуляў за «Тамбоў» у таварыскім матчы супраць «Крумкачоў», аднак пасля гэтага пацвердзіў сваё завяршэнне кар’еры[11].

У красавіку 2024 года быў заяўлены ў якасці іграка за «Оршу» ў Першай лізе Беларусі[12][13], аднак ужо ў маі быў адзаяўлены, так і не згуляўшы за каманду[14].

Міжнародная кар’ера

правіць

У складзе моладзевай зборнай Беларусі ў 2000—2001 гадах правёў 12 матчаў, забіў 6 галоў. У 2003—2008 гадах выступаў за нацыянальную зборную Беларусі — правёў 37 гульняў, забіў 8 галоў.

У 2008 годзе змяніў грамадзянства з беларускага на расійскае, аднак па-ранейшаму меў права гуляць за зборную Беларусі.

Трэнерская і менеджарская кар’ера

правіць

Восенню 2017 года разам з іншым футбалістам нацыянальнай зборнай Беларусі Дзянісам Коўбам адкрыў дзіцячую школу ў Мінску[15], а ў студзені 2018 года стаў начальнікам каманды ў мінскім «Дынама»[16]. У красавіку 2018 года быў прызначаны спартыўным дырэктарам дынамаўцаў[17]. У якасці спартыўнага дырэктара займаўся селекцыяй, у пачатку 2019 года падбіраў ігракоў, займаўся пошукамі новага галоўнага трэнера, якім у выніку стаў Раман Піліпчук. У чэрвені 2019 года пакінуў «Дынама»[18].

З кастрычніка 2019 года да пачатку 2021 года працаваў памочнікам галоўнага трэнера «Тамбова», а летам 2021 года кароткі час быў трэнерам краснадарскай «Кубані».

Дасягненні

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Vital Bulyga // FBref.com
  2. VITALI BULYGA // Argentine Soccer Database
  3. Футбол. Виталий Булыга подписал контракт с "Белшиной" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (30 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  4. Виталий Булыга покинул "Днепр" (руск.). football.by (15 студзеня 2014). Праверана 11 красавіка 2024.
  5. Бывалый Булыга. Всегда говорю правду в глаза, отчего потом и страдаю (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (4 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2014.
  6. Виталий Булыга подписал контракт с "Сахалином" (руск.). football.by (3 лютага 2015). Праверана 11 красавіка 2024.
  7. Виталий Булыга подписал контракт с минским "Динамо" (руск.). football.by (24 ліпеня 2015). Праверана 11 красавіка 2024.
  8. Булыга покинул минское "Динамо" (руск.). football.by (22 снежня 2015). Праверана 11 красавіка 2024.
  9. Матвеенко, Булыга, Комаровский, Хачатурян и еще пять игроков подписали контракты с "Белшиной" (руск.). football.by (29 студзеня 2016). Праверана 11 красавіка 2024.
  10. Карамушка, Рожок и Булыга покинули "Белшину" (руск.). football.by (25 ліпеня 2016). Праверана 11 красавіка 2024.
  11. Футбол. Виталий Булыга: просмотр в "Тамбове"? Я закончил с футболом (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (3 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2017. Праверана 7 лістапада 2017.
  12. "Орша" Булыги и Тамело, "Барановичи" Высоцкого, "Макслайн" Гольмака (руск.). football.by (5 красавіка 2024). Праверана 11 красавіка 2024.
  13. 44-летний Виталий Булыга будет выступать за "Оршу" в свободное от любительской лиги время (руск.). football.by (6 красавіка 2024). Праверана 11 красавіка 2024.
  14. Недоезды, дебют медиаклубов, вылет одного из них и парочка сенсаций. Стартовал новый розыгрыш Кубка Беларуси (руск.). bel.football (13 мая 2024). Праверана 15 мая 2024.
  15. Футбол. Виталий Булыга и Денис Ковба открыли детскую школу. И получили поздравления от Виталия Кутузова (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (31 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2022.
  16. Омельянчук вошел в тренерский штаб минского "Динамо", Булыга занял пост начальника команды (руск.). football.by (11 студзеня 2018). Праверана 11 красавіка 2024.
  17. Виталий Булыга - новый спортивный директор минского "Динамо" (руск.). football.by (25 красавіка 2018). Праверана 11 красавіка 2024.
  18. Минское "Динамо" объявило о расставании с Булыгой (руск.). football.by (6 чэрвеня 2019). Праверана 11 красавіка 2024.