Віталь Васілевіч Шышоў

беларускі актывіст

Віталь Васілевіч Шышоў (1995, Рэчыца, Гомельская вобласць, Беларусь — 2 жніўня 2021, Кіеў, Украіна) — беларускі грамадскі дзеяч, старшыня грамадскай арганізацыі «Беларускі дом ва Украіне»[2]. 2 жніўня 2021 знік і пасля быў знойдзены павешаным у Святошынскім лесапарку Кіева паблізу месца жыхарства[3][4].

Віталь Васільевіч Шышоў
Імя пры нараджэнні Віталь Васільевіч Шышоў
Род дзейнасці палітычны актывіст
Дата нараджэння 1995[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 жніўня 2021(2021-08-02)
Месца смерці
Грамадзянства Беларусь
Месца працы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1995 годзе, жыў у горадзе Рэчыца Гомельскай вобласці Беларусі.

У Кіеве жыў на вуліцы Бударына[uk] ў Святошынскім раёне, каля жылога комплексу «Чайка»[uk][5].

Палітычная дзейнасць правіць

Пасля пачатку пратэстаў у Беларусі, восенню 2020 года, разам са сваёй дзяўчынай Бажэнай Жолудзь, ратуючыся ад пераследу пераехаў у Кіеў і заснаваў грамадскую арганізацыю «Беларускі дом ва Украіне». Ён падтрымліваў бежанцаў з Беларусі і крытыкаваў рэжым Лукашэнкі.

Шышоў стварыў у мэсэнджэры Telegram канал «Ціхары на экспарт»[6], дзе ён публікаваў інфармацыю пра працаўнікоў беларускіх спецслужбаў, якія працуюць на рэжым Лукашэнкі за мяжой, у тым ліку ва Украіне[7].

У лютым 2021 года з аднадумцамі прыняў удзел у Марафоне волі на дыстанцыю 2 334 метра, якая сімвалізавала артыкул 23.34 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, па якім былі арыштаваны 35 тысяч беларусаў за мірныя пратэсты.

Гібель і расследаванне правіць

2 жніўня 2021 года Шышоў знік у Кіеве падчас ранішняй прабежкі. Раніцай 3 жніўня Шышоў быў знойдзены павешаным у Святошынскім лесапарку Кіева, недалёка ад месца яго жыхарства[8], са слядамі пабояў на твары[9] і парванай скурай на носе, каленях і грудзях[10]. Пачалося дасудовае расследаванне. Паводле слоў знаёмых і калег Віталя, ён доўгі час знаходзіўся пад наглядам у Кіеве, і пра гэта неаднаразова паведамлялася ўкраінскай паліцыі[11][12]. У адказ кіраўнік НПУ Ігар Кліменка заявіў, што ў паліцыю такіх зваротаў не паступала[13].

Офіс Генеральнага пракурора паведаміў, што распачата крымінальная справа па факце смерці Шышова[14]. Паліцыя забрала з месца забойства мабільны тэлефон і асабістыя рэчы Віталя[15]. Паліцыя распачала справу паводле артыкула 115 Крымінальнага кодэкса Украіны (наўмыснае забойства), правяраючы версіі, у тым ліку забойства, замаскіраванае як самагубства[16]. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўзяў на асабісты кантроль расследаванне смерці Шышова[17].

Пахаванне правіць

Пахаванне адбылося 26 верасня 2021 года ў Кіеве[18].

Рэзананс правіць

  • Міністры ЕС заклікалі ўкраінскія ўлады расследаваць смерць Шышова[19].
  • ЗША выказалі надзею на дбайнае расследаванне смерці Шышова[20][21].
  • Прэсекретар прэзідэнта Украіны запэўніў, што Зяленскі «трымае на кантролі» расследаванне[22][23].
  • Нямецкі дэпутат ад «Партыі зялёных» Віёла фон Краман-Таубадель напісала, што ніхто не можа адчуваць сябе ў бяспецы, «пакуль Лукашэнка забівае ўласных грамадзян»[24].
  • Літоўскі еўрадэпутат Пятрас Аўштравічус назваў забойства Шышова актам тэрарызму[25].
  • Еўрапейскія парламентарыі лічаць, што за забойствам Шышова стаіць рэжым Лукашэнкі[26].

Зноскі

  1. https://cnn.iprima.cz/pohresuje-se-sef-organizace-jez-pomaha-uprchlym-belorusum-sel-si-zabehat-a-zmizel-30817 Праверана 3 жніўня 2021.
  2. Громадська організація «Білоруський дім в Укріїні»/Е-дата/ Архівавана 3 жніўня 2021.
  3. У Києві знайшли повішеним зниклого білоруса Шишова / Укрінфарм, 03.08.2021/
  4. Паліцыя і беларусы шукаюць зьніклага ў Кіеве кіраўніка «Беларускага дому ва Ўкраіне» . Радыё Свабода. Праверана 3 жніўня 2021.
  5. Поліція розглядає дві версії смерті білоруського активіста Шишова / Левы бераг  (укр.), 03.08.2021 /
  6. ""Був нашою контррозвідкою". Хто такий білорус Шишов, якого знайшли повішеним у Києві" [украінская]. BBC News. Праверана 2021-08-03.
  7. Втік від Лукашенка й помер у Києві: біографія білоруського активіста Віталія Шишова (укр.). 24. Праверана 3 жніўня 2021.
  8. У Кіеве знойдзены мёртвым кіраўнік «Беларускага дома ва Украіне» Віталь Шышоў
  9. Пропавший в Киеве глава "Белорусского дома в Украине" Виталий Шишов найден повешенным. На лице обнаружены следы избиения (руск.). Настоящее время. Праверана 3 жніўня 2021.
  10. У Шишова травми на носі, коліні та грудях – Нацполіція (укр.). Українська правда. Праверана 3 жніўня 2021.
  11. За Шишовим стежили, поліція про це знала – Білоруський дім в Україні (укр.). Українська правда. Праверана 3 жніўня 2021.
  12. У "Білоруському домі в Україні" заявили про стеження за загиблим Шишовим (руск.). РБК-Украіна  (укр.). Праверана 3 жніўня 2021.
  13. Поліція про стеження за загиблим Шишовим: таких звернень не було (руск.). РБК-Украіна  (укр.). Праверана 3 жніўня 2021.
  14. Правоохоронні органи розслідують обставини смерті голови «Білоруського дому в Україні» /Сайт Офісу Генерального прокурора України, 03.08.2021/
  15. Керівника Білоруського дому в Україні знайшли повішеним у Києві (оновлено). Левы бераг  (укр.). Праверана 3 жніўня 2021.
  16. У Києві знайшли повішеним голову "Білоруського дому в Україні" Шишова (руск.). РБК-Украіна  (укр.). Праверана 3 жніўня 2021.
  17. Зеленский взял на личный контроль дело о смерти главы «Белорусского дома» (руск.). РИА «Новости». Праверана 3 жніўня 2021.
  18. Поховали очільника «Білоруського дому в Україні» Віталія Шишова/Голос України, 26.09.2021/ Архівавана 26 верасня 2021.
  19. Міністри ЄС закликали Київ розслідувати смерть білоруса Шишова /Українська правдв, 03.08.2021/
  20. США сподіваються на ретельне розслідування смерті Шишова — заява посольства /Голос Америки, 03.08.2021/
  21. США розраховують на ретельне розслідування причин смерті білоруського активіста Шишова (руск.). РБК-Украіна  (укр.). Праверана 3 жніўня 2021.
  22. Зеленський тримає на контролі розслідування смерті Шишова — прессекретар / Укрінфарм, 03.08.2021
  23. ОП про смерть Шишова: Зеленський тримає справу на контролі (руск.). РБК-Украіна  (укр.). Праверана 3 жніўня 2021.
  24. Голову "Білоруського дому в Україні" знайшли повішеним у Києві: всі подробиці (руск.). РБК-Украіна  (укр.). Праверана 3 жніўня 2021.
  25. https://twitter.com/petras_petras/status/1422460375887458325 (укр.). Twitter. Праверана 3 жніўня 2021.
  26. Європарламентарі вважають, що за вбивством Шишова стоїть режим Лукашенка / Левы бераг  (укр.) 03/08/2021

Спасылкі правіць