Віталь Ігаравіч Новік

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Віталь Новік)

Віталь Новік (нар. 9 лістапада 1994, Калінкавічы) — беларускі футбаліст, абаронца гродзенскага «Нёмана-Белкарда».

Футбол
Віталь Новік
Поўнае імя Віталь Ігаравіч Новік
Нарадзіўся 9 лістапада 1994(1994-11-09)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 173 см
Вага 65 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нёман-Белкард
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2017 Беларусь Гомель 17 (0)
2017—2018 Беларусь Спадарожнік (Рэчыца) 8 (0)
2021 Беларусь Паперпрам (Гомель) 15 (1)
2022— Беларусь Нёман-Белкард (Гродна) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 мая 2022.

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў займацца футболам у родных Калінкавічах, аднак у маладым узросце трапіў у «Гомель», з 2011 года пачаў гуляць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. У 2012 годзе разам з камандай стаў пераможцам турніра дублёраў. 25 лістапада 2012 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць бабруйскай «Белшыны» (1:3). У далейшым працягваў трэніравацца з асноўнай камандай, але ў 2013—2014 гадах гуляў толькі за дубль.

У сезоне 2015 года з-за фінансавых праблем «Гомель» пакінулі асноўныя ігракі, і Віталь здолеў замацавацца ў першай камандзе, з лета стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе. 14 верасня 2015 года ў матчы супраць «Мінска» атрымаў цяжкую траўму, з-за якой выбыў на доўгі тэрмін. У студзені 2016 года на два гады падоўжыў кантракт з «Гомелем»[3]. Аднавіўся ад траўмы толькі ўлетку 2016 года, але на поле выхадзіў рэдка, у асноўным застаючыся на лаўцы запасных.

У першай палове сезону 2017 выступаў за дубліруючы склад «Гомеля». У ліпені 2017 года пакінуў каманду і перайшоў у рэчыцкі «Спадарожнік»[4], за які гуляў да 2018 года.

У пачатку 2021 года далучыўся да гомельскага «Паперпрама», а ў 2022 годзе перабраўся ў гродзенскі «Нёман-Белкард».

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 дубль Гомель   27 0
2012 Д1 Гомель   1 0
2013 дубль Гомель   29 1
2014 дубль Гомель   31 0
2015 Д1 Гомель   11 0
2016 Д2 Гомель   5 0
2017 (1) дубль Гомель   13 1
2017 (2) Д3 Спадарожнік   3 0
2018 Д3 Спадарожнік   5 0
2021 Д3 Паперпрам   15 1

Зноскі