Вітаўтас Брэдзікіс
Вітаўтас Брэ́дзікіс (літ.: Vytautas Brėdikis; 20 лістапада 1930, Біржай — 15 студзеня 2021) — літоўскі архітэктар. Народны архітэктар Літоўскай ССР (1984), лаўрэат Ленінскай прэміі (1974).
Вітаўтас Брэдзікіс | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 20 лістапада 1930 |
Месца нараджэння | Біржай |
Дата смерці | 15 студзеня 2021 (90 гадоў) |
Грамадзянства |
![]() |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Вільнюс |
Найважнейшыя пабудовы |
Вільнюскі аўтавакзал Навучальны корпус Мастацкага інстытута |
Горадабудаўнічыя праекты | Жылы раён Лаздзінай |
Узнагароды | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
У 1937—1949 гадах вучыўся ў Біржайскай гімназіі. Скончыў у 1955 годзе Мастацкі інстытут Літоўскай ССР у Вільнюсе.
У 1955—1965 гадах у Інстытуце праектавання гарадскога будаўніцтва ў Вільнюсе, з 1960 года быў кіраўніком групы, з 1964 года — галоўны архітэктар праектаў.
З 1965 года выкладаў у Мастацкім інстытуце, дацэнт (1971), прафесар (1984), у 1988—1993 гадах рэктар Вільнюскай мастацкай акадэміі.
ТворчасцьПравіць
Распрацаваў праект дэталёвай планіроўкі і забудовы грамадскага цэнтра на правым беразе р. Нярыс у Вільні (у сааўтарстве, 1964). Па яго праектах пабудаваны ў Вільнюсе: жылы раён Лаздзінай (у сааўтарстве, пачаты ў 1967; Ленінская прэмія 1974), аўтавакзал (1974), навучальны корпус Мастацкага інстытута (у сааўтарстве, 1981; Дзяржаўная прэмія Літвы 1984); плошча ў г. Біржай (1976) з помнікам Ю. Янонісу.
Узнагароды і званніПравіць
Член Саюза архітэктараў Літвы, народны архітэктар Літоўскай ССР (1984); заслужаны архітэктар Літвы; лаўрэат Ленінскай прэміі (1974), прэміі Савета міністраў СССР (1975), Дзяржаўнай прэміі Літоўскай ССР (1984). Узнагароджаны ордэнам Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса трэцяй ступені (1998), медалём Незалежнасці Літвы, а таксама ордэнам Рыцара архітэктуры Саюза архітэктараў Літвы.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8.
- Бредикис Витаутас // Литва. Краткая энциклопедия. — Вильнюс: Главная редакция энциклопедий, 1989. — С. 155. — 672 с. — 22 000 экз.
- Mačiulis, Algimantas. Brėdikis Vytautas // Visuotinė lietuvių enciklopedija. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2003. — Т. III: Beketeriai — Chakasai. — С. 463. — 799 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-420-01512-9.(літ.)
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вітаўтас Брэдзікіс
- Dėstytojai(літ.)