Вішнёвы слізісты пільшчык

Вішнёвы слізісты пільшчык[1] (Caliroa limacina — від пільшчыкаў, які пашкоджвае лісце, шкодзіць у асноўным костачкавым пародам, асабліва вішні, часам грушы.

Вішнёвы слізісты пільшчык
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Caliroa limacina Retzius, 1783


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  604540

Апісанне

правіць

Дарослы пільшчык бліскуча-чорнага колеру, з двума парамі празрыстых, злёгку прыцемненых крылаў. Даўжыня цела 4-6 мм. Размах крылаў 8-9 мм[2]. Лічынка зелянява-жоўтай афарбоўкі, даўжынёй да 10 мм, пакрыта чорнай сліззю, пярэдняя частка цела прыкметна патоўшчаная.

Жыццёвы цыкл

правіць

Зімуюць лічынкі ў глебе пад кронай дрэва, у земляных коканах. Увесну лічынкі акукляюцца. У ліпені вылятаюць дарослыя казуркі і адкладаюць на скурку ніжняга боку ліста бледна-зеленаватыя падоўжаныя яечкі. Вылупіўшыся з яек, лічынкі пачынаюць сілкавацца мякаццю лісця і, дасягнуўшы апошняга этапу развіцця, у верасні сыходзяць у глебу на зімоўку. Лічынкі саскрабаюць тканіны з верхняга боку лісця, пасля чаго лісце засыхае.[2]

Распаўсюджванне

правіць

Распаўсюджаны ў Еўропе, Азіі, Кітаі, Японіі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Паўночнай і Паўднёвай Афрыцы, Аўстраліі, Новай Зеландыі.

Зноскі

  1. Арлёнак Я. І., Мацвееў В. А. Вішня // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 473.
  2. а б Фатьянов В. И., Менафов Б. М. Вишня и слива. — М.: Россельхозиздат, 1981. — 54 с.

Літаратура

правіць