Віктар Віктаравіч Барташэвіч

(Пасля перасылкі з В. В. Барташэвіч)

Віктар Віктаравіч Барташэвіч (11 мая 1951, Мінск) — беларускі архітэктар.

Віктар Віктаравіч Барташэвіч
Дата нараджэння 11 мая 1951(1951-05-11) (72 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Біяграфія правіць

Скончыў у 1975 годзе архітэктурны факультэт БПІ па спецыяльнасці «Архітэктура». Працуе ў інстытуце «Мінскпраект» (чарцёжнік-канструктар, архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў).

Член БСА з 1985 года.

Творчасць правіць

 
Корпус факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Браў удзел у складзе аўтарскага калектыва ў праектаванні шматлікіх аб’ектаў, у тым ліку ўнікальных: рэканструкцыя гістарычнай зоны г. Мінска «Верхні горад» і «Траецкае прадмесце» (1986); праект станцыі метро «Плошча Леніна» (1985); рэканструкцыя Гандлёвага дому «На Нямізе» (1968). Аўтар праекта рэканструкцыі комплексу аб’екта Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў г. Мінску (20062012); корпус факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (20032012, у суаўтарстве з А. З. Цэйтліным); рэканструкцыя будынка па вул. Кірава, 43 з размяшчэннем музея беларускай сучаснай дзяржаўнасці (20102012, ў суаўтарстве з архітэктарам Т. Я. Ярмолінай, дызайнер У. І. Гладкоў); рэканструкцыя комплексу аб’ектаў стадыёна «Дынама» ў г. Мінску (20102012, кіраўнік аўтарскага калектыва М. Л. Гаўхфельд); удзел у міжнародным конкурсе на распрацоўку канцэпцыі па рэканструкцыі Вялікай спартыўнай арэны стадыёна «Дынама» (2012); аўтар шматлікіх праектаў будынкаў школ і дашкольных устаноў.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны Дыпломам лаўрэата ўсесаюзнага агляду саюза архітэктараў СССР (1986) і граматай Саюза архітэктараў БССР за лепшы праект года (1986)) за рэканструкцыю гістарычнай зоны г. Мінска «Верхні горад» і «Траецкае прадмесце», Дыпломам Саюза архітэктараў СССР (1985) за праект станцыі метро «Плошча Леніна», Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1992)

Літаратура правіць

  • Барташевич Виктор Викторович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)