Вольга Уладзіміраўна Галіна
Вольга Уладзіміраўна Галі́на (па мужу Александроўская, дзявочае Грудзінская; 11 (23) сакавіка 1899, Жалудок Лідскага павета (цяпер Шчучынскі раён) — 4 снежня 1980, Мінск) — беларуская актрыса. Народная артыстка БССР (1946)[1].
Вольга Уладзіміраўна Галіна | |
---|---|
Вольга Уладзіміраўна Александроўская | |
Імя пры нараджэнні | Вольга Уладзіміраўна Грудзінская |
Дата нараджэння | 11 (23) сакавіка 1899 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 снежня 1980 (81 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесія | |
Тэатр | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў сям’і настаўніка. У 1906 годзе сям’я Грудзінскіх пераехала ў Вільню. У 1909 годзе Вольга паспяхова вытрымала ўступныя экзамены і стала вучаніцай жаночай гімназіі, дзе пачалося яе першае сапраўднае знаёмства з культурай і мастацтвам. Раз на тыдзень гімназісты звычайна хадзілі ў тэатр на ранішнія спектаклі. Тут Грудзінскія пражылі да 1914 годзе[2].
З пачаткам Першай сусветнай вайны сям’я эвакуіравалася ў Тулу, дзе Вольга паступіла ў мясцовую гімназію і скончыла яе з залатым медалём. Цяжкія ўмовы, голад вымусілі сям’ю Грудзінскіх пераехаць ва Украіну. 18-гадовая Вольга засталася ў Туле, каб хоць так аблегчыць жыццё бацькоў. Апынуўшыся адна, дзяўчынка падала заяву ў тэатральную студыю і паспяхова вытрымала экзамены[2].
Сцэнічную дзейнасць пачала ў 1919 годзе на Украіне. У 1921 годзе ў трупе палітаддзела 45-й савецкай стралковай дывізіі .
У 1923—1962 актрыса ў БДТ-1 (Мінск)[1], пачынала працаваць пад кіраўніцтвам Е. Міровіча. У 1948—1963 выкладала ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1946 года.
Творчасць
правіцьСярод найбольш значных роляў Марыя Аляксандраўна («Сям’я» І. Папова ), Купавіна («Ваўкі і авечкі » А. Астроўскага), Соф’я («Апошнія» М. Горкага), Ранеўская , Аркадзіна («Вішнёвы сад », «Чайка » А. Чэхава)[1]. Сярод іншых роляў: Ганка («Машэка» Е. Міровіча), Яворская («Мост» Я. Рамановіча), Паляжаева («Неспакойная старасць» Л. Рахманава ), Тэадора («Дурная для іншых, разумная для сябе » Лопэ дэ Вэга), сіньёра Капулеці («Рамэа і Джульета» У. Шэкспіра), Барабошава («Праўда добра, а шчасце лепей » А. Астроўскага), Карэніна («Жывы труп » Л. Талстога), Багаеўская («Варвары» М. Горкага, Дзяржаўны рускі тэатр БССР)[1].
Выступала ў перыядычным друку з успамінамі пра дзеячаў беларускага тэатра, з рэцэнзіямі на спектаклі, артыкуламі-разважаннямі пра сутнасць акцёрскага майстэрства.
Узнагароды
правіцьУ 1946 годзе ўдастоена звання Народнай артысткі БССР. Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» (1940) і двойчы ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1948, 1955)[2].
Зноскі
Літаратура
правіць- Галіна Вольга Уладзіміраўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Тамара Гаробчанка. «Вольга Галіна. Крытыка-біяграфічны нарыс».
- Календарыюм // «Czasopis» № 12/2005
- Лідзяне ХХ стагоддзя // Лідскі летапісец № 14 — Эл.рэсурс pawet.net