Васіль Дзям’янавіч Ганчарэнка

(Пасля перасылкі з В. Дз. Ганчарэнка)

Васіль Дзям’янавіч Ганчарэнка (19 чэрвеня 1928, г. Днепрапятроўск, Украіна — 16 верасня 1983) — беларускі спявак (барытон). Заслужаны артыст БССР (1964)[1].

Васіль Дзям’янавіч Ганчарэнка
Дата нараджэння 19 чэрвеня 1928(1928-06-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 верасня 1983(1983-09-16) (55 гадоў)
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперны спявак
Пеўчы голас барытон
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1955 годзе Кіеўскую кансерваторыю. 3 1960 года саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. Адначасова з 1980 года загадчык кафедры опернай падрыхтоўкі Беларускай кансерваторыі[1].

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1962 года.

Творчасць

правіць

Творчае аблічча Ганчарэнкі вызначалася добрай вакальнай школай, шчырасцю ў перадачы пачуццяў герояў[1].

Стварыў шэраг вобразаў у операх беларускіх кампазітараў: Лявон Бурак («Калючая ружа» Ю. Семянякі), Апанас («Алеся» Я. Цікоцкага), Лагоўскі («Яснае світанне» А. Туранкова), Платонаў («Сцежкаю жыцця» Г. Вагнера). сенатар Фаскары («Джардана Бруна» С. Картэса). Сярод партый класічнага рэпертуару: Анегін, Ялецкі, Раберт («Яўген Анегін», «Пікавая дама», «Іаланта» П. Чайкоўскага), Жэрмон («Травіята» Дж. Вердзі), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Малатэста («Дон Паскуале[ru]» Г. Даніцэці), Валянцін («Фаўст» Ш. Гуно), Эскамільё («Кармэн» Ж. Бізэ), граф Альмавіва («Вяселле Фігара» В. А. Моцарта) і інш. Паставіў оперы «Паяцы[ru]» Р. Леанкавала і «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага[1].

Узнагароды

правіць

Заслужаны артыст БССР (1964)[1]. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу на лепшае выкананне твораў М. Мусаргскага (1956)[1].

Зноскі

  1. а б в г д е Ганчарэнка Васіль Дзям’янавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.

Літаратура

правіць